Драсён раскідзісты
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Драсён раскідзісты, Драсён вузлаваты, Драсён ільняны, Дрост, Драсён шурпаты, Дзердзец, Дрост белы (Persicaria lapathifolia) — травяністая расліна з роду Persicaria сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Remove ads
Марфалагічная характарыстыка

Аднагадовая расліна. Сцябло вышынёй 30-60 см, прамое, прыпаднятае або ляжачае. Лісце з кароткім хвосцікам ад даўгаватага і даўгавата-эліптычнага да ланцэтнага, часта тупое, знізу з кропкавымі залозкамі, зверху з паўмесяцавай чорнай плямай, зялёнае. Кветкі сабраны ў гронку; калякветнік зеленаваты. Плады — арэшкі, сціснутыя з бакоў, з паглыбленнямі. Цвіце ў чэрвені-кастрычніку. Плады спеюць у жніўні-кастрычніку.
Remove ads
Экалогія
Расце на пяску, смеццевых месцах.
Распаўсюджанне
Галарктычны від.
Хімічны склад
Надземная частка змяшчае 6 % дубільных рэчываў, галавая кіслата, оксімецілантрахіён; лісце — да 260 мг% аскарбінавай кіслаты.
Выкарыстанне
У медыцыне некаторых краін ужываюць пры гемараідальных крывацёках, як слабіцельны сродак. Эксперыментальнымі даследаваннямі паказана, што расліна мае антыбактэрыяльную актыўнасць супраць дызентэрыйнай палачкі Флекснера. У народнай медыцыне ўжывалі пры алергіі, гемараідальных запорах. Лісце ядомае. Паядаецца буйным рагатым скатом, авечкамі і конямі на паша, у сена і сіласе. Меданос.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads