Дрэваапрацоўчыя інструменты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дрэваапрацоўчыя інструменты — тыпалагічна разнастайныя прылады і інструменты для апрацоўкі дрэва. Залежна ад функцыянальнага прызначэння вылучаюць некалькі асноўных груп.

  • стругі, скоблі, гэблі ўжываюць для габлёўкі;
  • сякеры — для ачэсвання, адсякання і расколвання;
  • стамескі, долаты, цёслы, пешні — для выдзёўбвання розных форм і адтулін;
  • доўбня, малаток, чакуха, разцы, нажы, фігурныя стамескі для мастацкай разьбы, такарнай апрацоўкі дрэва — ударныя інструменты;
  • свердзел, дрыль, корба — для свідравання;
  • пілы — для распілоўкі;
  • лінейка, цыркуль (размер), шаблоны, вугольнік, драка (зачэртач), рэйсмус, ватэрпас, адвес — для вымярэння і вызначэння неабходных прапорцый.
  • дэфібратар — прылада для атрымання драўнянай масы на цэлюлозна-папяровай вытворчасці або на вытворчасці драўняна-валакністых пліт.

Большасць пазначаных дрэваапрацоўчых інструментаў у сваю чаргу маюць асаблівасці канструкцыйных форм і выкарыстоўваюцца для больш вузкіх вытворчых аперацый (струг з прамым і авальным лязом; гэблік звычайны, фуганак і калёўка; піла цяслярская, падоўжная, лучковая і інш.).

У кожным з дрэваапрацоўчых рамёстваў (цяслярстве, сталярстве, бондарстве, стальмашным рамястве і інш.) ужываецца набор функцыянальна неаднародных інструментаў (стругальных, свідравальных інструментаў і інш.), якія адпавядаюць розным стадыям вытворчага працэсу — ад падрыхтоўкі і першаснай апрацоўкі драўніны да канчатковага вырабу. Адны з іх — універсальныя (сякера, піла, струг, долата, свердзел, гэблік), выкарыстоўваюцца ў разнастайных рамёствах, другія — спецыялізаваныя, толькі для асобных відаў работ (затор бандарны, разцы і стамескі з фігурным лязом, лопацень стальмашны, драч для вырабу дранкі і інш.).

Разнастайнасць дрэваапрацоўчых інструментаў, іх спецыялізацыя адлюстроўваюць шматграннасць і багацце вытворчых прыёмаў і навыкаў, сведчаць пра высокі ўзровень рамеснай тэхнікі ў беларусаў.

У дрэваапрацоўчым рамястве апрача інструментаў, выкарыстоўваюцца блізкія да іх па функцыянальнай ролі вытворчыя прылады і прыстасаванні — варштат сталярны, такарны станок, гантарэзка, гбала (баба), колесня, лябёдка і інш.

Шэраг апрацаваных шматвяковай практыкай дрэваапрацоўчых інструментаў і прыстасаванняў паслужыў прататыпам для больш позніх індустрыяльных аналагаў — дрэваапрацоўчых станкоў і агрэгатаў, тартакоў, электрапіл, электрадрыляў і інш. Многія дрэваапрацоўчыя інструменты ўжываюцца ў народным побыце і ў наш час.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads