Дубаўскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дубаўскае — возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 9 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Люсіна, каля ўрочышча Задні Бор. Адносіцца да басейну ракі Цна.
Плошча паверхні 0,178 км², даўжыня 0,63 км, шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,65 м. Даўжыня берагавой лініі 1,7 км. Аб’ём вады 0,29 млн м³.
Берагі пясчаныя, пераважна высокія, параслі лесам і хмызняком. Зарастае слаба. Дно выслана глеем і сапрапелем.
У возеры водзяцца лінь, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.
За 1 км на паўднёвы ўсход знаходзіцца возера Чырвонае.
Remove ads
Літаратура
- Дубаўскае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 225.
- Ліст карты N-35-125. (руск.)
Спасылкі
- Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
