Дукорская воласць
воласць Ігуменскага павета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дукорская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Дукора.
Remove ads
Гісторыя

Дукорская воласць утворана пасля 1861 года. У 1880-х гадах уключала 10 сельскіх грамад (Бараваастраўское, Дукорскае, Жыроўскае, Караваеўскае, Матароўскае, Турэцкае, Харавіцкае, Хазянінскае), 12 населеных пунктаў (найбуйнейшыя — м. Дукора, с. Дукорка, Матарова, Раўнаполле)[1].
У час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Дукорскай воласці адбываліся масавыя хваляванні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Хазянікаў атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[2], жыхары Дукоркі, Жораўкі, Караваева і Раўнаполля пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2].
У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Dukora; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.
Remove ads
Насельніцтва
- 1880-я гады — 5850 жыхароў[1]
- 1919 — 10 458 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads