Палацава-паркавы комплекс Оштарпаў (Дукора)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Оштарпаў (Дукора)map
Remove ads

Палац Оштарпаў — існаваў у XIX — пачатку XX стагоддзя.

Хуткія факты Палац Оштарпаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Палац у 1914 годзе

Створаная на паўночнай ускраіне в. Дукора Пухавіцкага раёна ў стылі класіцызму. Належала Оштарпам, з 1874 года — Гартынгам. У комплекс уваходзілі палац, касцёл, гаспадарчыя пабудовы, парк.

Палац быў зруйнаваны савецкімі партызанамі ў часы Другой сусветнай вайны пад кіраўніцтвам Мікалая Пакроўскага.

Архітэктура

Thumb
Уязная брама

Палац збудаваны ў XIX стагоддзі Л. Оштарпам. Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Паверхі падзяляў карнізны пояс, сцены завяршаў развіты антаблемент. Прамавугольныя вокны абрамлёныя ліштвамі. Галоўны фасад аформлены манументальным чатырохкалонным порцікам на вышыню абодвух паверхаў з трохвугольным франтонам у завяршэнні і прасторным балконам у другім паверсе. Да абодвух тарцоў палацу прыбудаваныя аднапавярховыя прамавугольныя ў плане аранжарэі з шырокімі аконнымі праёмамі. Усе аб’ёмы накрытыя двухсхільнымі дахамі. У палацы было шмат жылых і парадных пакояў, бібліятэка на некалькі тысяч тамоў, архіў і іншыя памяшканні. Мелася вялікая калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (у т.л. карціны Ф. Смуглевіча, Я. Дамеля). Л. Оштарп трымаў аркестр. Непадалёку ад палацу існаваў касцёл XVIII стагоддзя. У 1918 годзе палац перабудоўваўся пад школу. Зруйнаваны ў гады Другой сусветнай вайны. Засталіся флігель, уязная брама, фрагменты парку.

Флігель — амаль квадратны ў плане двухпавярховы мураваны будынак, завершаны нізкім чатырохсхільным дахам. Падзелены на два ярусы (ніжні аздоблены гарызантальнай рустыкай, верхні гладкі з руставанымі лапаткамі па вуглах. Планіроўка анфіладная. У будынку размешчаны школьны музей.

Брама — мураванае двух’яруснае вежападобнае збудаванне. Ніжні ярус, у якім абапал праезду знаходзіцца вартоўня, мае круглыя вокны і арачныя парталы. Верхні асноўны ярус — квадратная ў плане вежа, пастаўленая на ніжні чацвярык і завершаная чатырохфрантонным дахам са шпілем. Мае рысы несапраўднай готыкі і класіцызму. У верхняй частцы знаходзіўся гадзіннік.

Remove ads

Парк

Парк пейзажнага тыпу ўключае галоўную алею, ручай, курціны з таполяў, ліп, піхтаў і лістоўніц. У парку зберагліся гаспадарчыя пабудовы: лядоўня, свіран, бровар, стайні (адбудаваныя ў XXI стагоддзі).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads