Хазянінкі
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хазяні́нкі[1] (трансліт.: Chazianinki, руск.: Хозянинки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 30 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У XVIII стагоддзі ў складзе маёнтка Дукора, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Агінскіх.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1858 годзе ў складзе маёнтка Голацк, уласнасць Ганны Кастравіцкай з Оштарпаў (жонкі Караля Кастравіцкага, дачкі Леана Оштарпа)[2]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета.
У 1884 годзе адкрыта школа граматы, у якой у 1890 годзе вучылася 15 хлопчыкаў. У канцы XIX стагоддзя ўласнасць Ганны Здзяхоўскай[3] з Оштарпаў (жонкі Фартуната Здзяхоўскага, удавы Караля Кастравіцкага), па яе смерці маёнткі перайшлі да Ваньковічаў[2]. Была школа граматы, капліца.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Хазянікаў атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. На базе школы граматы створана школа 1-й ступені. У 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя ЦК КП(б)Б, працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У сакавіку 1943 года вёска была спалена, забіты 18 жыхароў[5]. Пасля вайны вёска адноўленая.
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 7 двароў, 62 жыхары
- 1858 год — 123 жыхары
- 1897 год — 43 двары, 332 жыхары
- 1917 год — 62 двары, 428 жыхароў
- 1940 год — 80 двароў, 270 жыхароў
- 1960 год — 239 жыхароў
- 2002 год — 50 гаспадарак, 59 жыхароў
- 2010 год — 38 гаспадарак, 85 жыхароў
- 2012 год — 36 гаспадарак, 81 жыхар
- 2019 год — 93 жыхары[6]
Вядомыя асобы
- Валянцін Мыслівец (1937—1993) — беларускі пісьменнік.
Спіс вуліц
- Дачная вуліца
- Братоў Герасімовічаў вуліца
- У. Мысліўца вуліца
- Янаўка вуліца[7]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads