Дэніс Муквегэ
кангалезскі гінеколаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэніс Муквегэ (фр.: Denis Mukwege; нар. 1 сакавіка 1955[1][2][…], Букаву, Бельгійскае Конга[3]) — кангалезскі гінеколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Быў трэцім дзіцём у сям’і пастара-пяцідзясятніка, што працаваў у шведскай місіі. Дэніс з дзяцінства бачыў шмат хворых людзей, таму вырашыў стаць доктарам. Першапачаткова ён спецыялізаваўся на педыятрыі, але сутыкнуўся з вялікай колькасцю пасляродавых ускладненняў у кангалезскіх жанчын, якія не мелі доступу да медыцынскай дапамогі, таму вырашыў сур’ёзна вывучаць акушэрства і гінекалогію.
Пасля навучання ў Францыі вярнуўся на радзіму і стварыў у Рэспубліцы Заір (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга) службу акушэрства і гінекалогіі.
З 1990-х ён актыўна дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту: гэты час быў поўным узброеных канфліктаў і чалавечых смерцяў, масавых згвалтаванняў.
Дэніс Муквегэ не проста аказваў усім жанчынам дапамогу, ён вёў актыўную кампанію супраць гвалту ў СМІ, з міжнароднай дапамогай пабудаваў там шпіталь. Паводле некаторых звестак, з таго часу ён з разам з калегамі правеў больш за 40 тысяч аперацый для жанчын і дзяўчынак.
За тое, што доктар актыўна даваў інтэрв’ю СМІ, выступаў у ААН, заклікаючы спыніць масавыя згвалтаванні ў ДРК, у яго адрас няспынна паступалі пагрозы. У 2012 годзе на яго дом напалі: у закладнікі трапілі дзве дачкі Дэніса (у яго 5 дзяцей). На яго нападалі яшчэ 5 разоў, яго целаахоўнік аднойчы загінуў.
У 2014 годзе доктар атрымаў прэмію імя Сахарава «за барацьбу ў абарону жанчын».
Remove ads
Зноскі
- Hollar S. Denis Mukwege // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Denis Mukwege // Brockhaus Enzyklopädie
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1046715771 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- Retour sur la venue de Denis Mukwege — Універсітэт Анжэ. Праверана 15 лістапада 2024.
- https://www.amacad.org/person/denis-m-mukwege — Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук. Праверана 15 лістапада 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads