Тарту
горад у Эстоніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тарту (эст.: Tartu, ням.: Dorpat; у 1030—1060 і ў 1893—1918 гадах Юр’еў) — горад у Эстоніі, цэнтр павета Тарту, на рацэ Эмайыгі, другі па колькасці насельніцтва (101 000 чал. у 2008 годзе) пасля Таліна.
Remove ads
Геаграфія
Тарту знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Эстоніі Таліна. Тарту размешчаны на абодвух берагах Эмайыгі за 37 км ад яе ўпадзення ў Чудска-Пскоўскую сістэму азёр; горад цягнецца ўздоўж ракі на 9 км.
Насельніцтва
Remove ads
Эканоміка
У сучасным Тарту развітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасць (бровар A. le Coq). З 2000 года пачалі развівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналогій.
Транспарт
Тарту — вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расіяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.
Remove ads
Адукацыя
Культура
Музычна-драматычны тэатр «Ванемуйнэ» заснаваны ў 1870 годзе. Эстонскі нацыянальны музей (заснаваны ў 1909, у 1940—1988 — этнаграфічны музей Эстоніі) — адзін з самых значных збораў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народа. У Тарту больш за 20 музеяў — Тартускі гарадскі музей, мастацкі музей, Тартускі музей цацак, музей спорту, Дом-музей Оскара Лутса; літаратурны музей імя Ф. Р. Крэйцвальда, музей класічных старажытнасцяў пры ўніверсітэце, заалагічны музей з аддзелам геалогіі, музей гісторыі ўніверсітэта і інш.
Remove ads
Славутасці
У Старым горадзе размешчана асноўная частка гісторыка-архітэктурных помнікаў: ратуша (1789) у стылі ранняга класіцызму, жылыя дамы, царква Яна (XIV стагоддзе), галоўны корпус універсітэта (1804—1809). Успенскі сабор. На ўзгорку Тоамемягі (у парку Тоаме) разваліны Домскага (Пятра і Паўла) сабора (XIII—XV стагоддзяў, харавая частка ў 1804—1807 перабудавана ў бібліятэку ўніверсітэта, цяпер музей), стары анатамічны тэатр (1803-05) і абсерваторыя. Дом Упсала. Тэатральны дом.
Сярод сучасных пабудоў — будынкі банка (1936), тэатр «Ванемуйнэ» (1967) і іншыя. Помнікі: палкаводцу М. Б. Барклаю-дэ-Толі (1849, скульптар В. І. Дэмут-Маліноўскі), прыродазнаўцаў К. М. Бэру (1886, А. М. Апякушын), астраному В. Я. Струвэ, эстонскаму паэту К. Я. Петэрсана (1983, Я. Соанс), хірургам М. І. Пірагову (1952), М. М. Бурдэнку (1952), пісьменніку-асветніку Ф. Крэйцвальду (1953), князю Вячку і старэйшыне Меэлісу (1980). Мемарыяльны комплекс Савецкім воінам-вызваліцелям на братэрскіх могілках (1975). Неафіцыйным сімвалам горада з’яўляецца скульптура «Студэнты ў пацалунку» з фантанам (1998), размешчаная на ратушнай плошчы.
Remove ads
Раёны горада
- Анелін
- Веэрыку
- Ваксалі
- Іхастэ
- Карлава
- Кесклін
- Маар’ямыйза
- Раадзі-Круусамяе
- Ропка
- Супілін
- Тамелін
- Цяхтверэ
- Юлейые
- Яамамыйза (Хііналін; «Шанхай»)
Галерэя
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Павел Багоўскі — эстонскі анколаг.
- Уладзімір Міхайлавіч Лабанкоў — хірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Маргус Лайдрэ — эстонскі дыпламат.
- Ёханес Пяэзуке — эстонскі фатограф і рэжысёр
- Эна Раўд — эстонскі пісьменнік.
- Анта Раўкас — эстонскі вучоны-геолаг.
- Кадры Сімсан — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
- Валянціна Тэрн — эстонская спявачка, актрыса.
- Мійна Хярма — эстонскі кампазітар.
- Юла Ыўн — эстонскі скульптар.
- Яан Эйнаста — эстонскі астраном.
- Хейна Элер — эстонскі кампазітар.
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Берум, Нарвегія[17]
Веспрэм, Венгрыя (1969)[17]
Газіянтэп, Турцыя (31 студзеня 2014)[18][19][…]
Дэвентэр, Нідэрланды (2004)[17]
Зютфен, Нідэрланды (1990)[17]
Коўна, Літва (1993)[17]
Кутаісі, Грузія (31 мая 2017)[20][21][…]
Люнебург, Германія (1993)[17]
Рыга, Латвія (2005)[17]
Солсберы, Вялікабрытанія (1999)[17]
Тамперэ, Фінляндыя (1992)[17]
Турку, Фінляндыя (1996)[17]
Ферара, Італія (1998)[17]
Фрэдэрыксбэркг[d], Данія (1996)[22]
Хабнарфіёрдур, Ісландыя[17]
Хяменліна, Фінляндыя (1991)[23][17]
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads