Еўрапейская кінапрэмія 2017
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
30-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 9 снежня 2017 года ў Берліне, Германія.[1] Вядучым цырымоніі стаў нямецкі акцёр і комік Томас Германс.[2] Пераможцы былі абраны галасаваннем больш чым 3000 сяброў Еўрапейскай кінаакадэміі. Прэмію за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў расійскі кінарэжысёр Аляксандр Сакураў[3], а ўзнагародай за еўрапейскі ўнёсак у сусветны кінематограф была ўганаравана французская актрыса Жулі Дэльпі[4].

Remove ads
Храналогія падзей
22 жніўня 2017 года быў апублікаваны спіс фільмаў, рэкамендаваных да намінавання на Еўрапейскую кінапрэмію (лонг-ліст). У гэты спіс увайшоў 51 фільм з 31 краіны Еўропы.[5]
19 кастрычніка 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Еўрапейскае адкрыццё» (англ.: European Discovery) ад Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (ФІПРЭСІ). Узнагарода прысуджаецца рэжысёру-дэбютанту за першую поўнаметражную стужку. У гэтым годзе за ўзнагароду змагаюцца 5 фільмаў з Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, а таксама сумеснай вытворчасці Балгарыі, Даніі і Францыі.[6]
4 лістапада 2017 года ў Севільі ў межах 14-га Севільскага фестывалю еўрапейскага кіно былі абвешчаны намінанты ў асноўных катэгорыях.[7][8]
14 лістапада 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у сямі тэхнічных намінацыях. Спецыяльнае журы, скліканае ў Берліне, на аснове конкурснага спісу, вызначанага Еўрапейскай кінаакадэміяй, але не абмяжоўваючыся ім, прыняло рашэнне аб пераможцах у катэгорыях найлепшы аператар, найлепшы мантажор, найлепшы мастак-пастаноўшчык, найлепшы мастак па касцюмах, найлепшы візажыст-грымёр, найлепшы кампазітар і найлепшы гукарэжысёр.[9]
Remove ads
Статыстыка
Колькасць узнагарод, атрыманых фільмам, можа быць меншай за колькасць намінацый, бо шэраг тэхнічных узнагарод прысуджаюцца без выдзвіжэння намінантаў.
Remove ads
Спіс намінантаў і пераможцаў
- Колер фону паказвае пераможцаў.
Тэхнічныя прэміі
Сябры журы, якое вызначыла пераможцаў у сямі тэхнічных катэгорыях:
- Самір Фоча (Samir Fočo), гукарэжысёр, Боснія і Герцагавіна
- Раф Кюнен (Raf Keunen), кампазітар, Бельгія
- Мэлані Эн Аліўе (Melanie Ann Oliver), мантажор, Вялікабрытанія
- Васілея Розана (Vasileia Rozana), мастак па касцюмах, Грэцыя
- Сусана Санчэс (Susana Sanchez), візажыст-грымёр, Іспанія
- Лукаш Зал (Łukasz Żal), аператар, Польшча
- Таніна Дзера (Tonino Zera), мастак-пастаноўшчык, Італія
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads