Еўрапейская кінапрэмія 2010
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
23-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 4 снежня 2010 года ў Таліне.
Лідарам па колькасці намінацый стала кінастужка «Прывід пяра», адзначаная васьмю намінацыямі[1].
Узнагароды прысуджаліся ў 17 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў палітычны трылер Рамана Паланскага «Прывід пяра»[2]. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў швейцарскі акцёр Бруна Ганц, прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе быў уганараваны кампазітар Габрыэль Ярэд.
Remove ads
Храналогія падзей
- 1 верасня 2010 года на афіцыйным сайце Еўрапейскай кінапрэміі пачалося галасаванне, па выніках якога вызначаецца фільм-пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый». Намінантамі сталі 10 кінастужак[3].
- 9 верасня 2010 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2010 года. У спіс увайшло 46 фільмаў вытворчасці 32 еўрапейскіх краін[4].
- 21 верасня 2010 года былі абвешчаны намінанты на Еўрапейскую кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм». У спіс намінантаў увайшло 3 анімацыйныя карцін[5].
- 11 кастрычніка 2010 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс намінантаў на прэмію «Еўрапейскае адкрыццё 2010 — Прыз ФІПРЭСІ». Гэтая ўзнагарода прысуджаецца штогод у межах Еўрапейскай кінапрэміі маладым і шматабяцальным рэжысёрам за дэбютны поўнаметражны фільм. У спіс намінантаў увайшло 5 дэбютных карцін[6].
- 27 кастрычніка 2010 года былі абвешчаны намінанты на Еўрапейскую кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм »[7].
- 6 лістапада 2010 года на 7-ым Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі былі абвешчаны намінанты на Еўрапейскую кінапрэмію 2010 года ў асноўных намінацыях. Лідарам па колькасці намінацый стаў фільм «Прывід пяра», які атрымаў сем намінацый. Яшчэ пяцю намінацыямі быў адзначаны фільм «Ліван »[8].
- 4 снежня 2010 года адбылася 23-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам па колькасці атрыманых узнагарод стаў палітычны трылер Рамана Паланскі «Прывід пяра»[2][9].
Remove ads
Адбор
9 верасня 2010 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2010 года. У спіс увайшлі 46 фільмаў, вытворчасцю якіх займаліся 32 еўрапейскія краіны[10][4].
Remove ads
Пераможцы і намінанты
Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў[2] і намінантаў[11]. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым.
Узнагароды за фільм
Персанальныя ўзнагароды
Тэхнічныя ўзнагароды
Ганаровыя ўзнагароды
Remove ads
Статыстыка
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads