Ежы Путрамант

польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Ежы Путрамант
Remove ads

Ежы (Юры) Путрамант, Путрамент (польск.: Jerzy Putrament; 14 лістапада 1910, Мінск — 23 чэрвеня 1986, Варшава) — польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ПНР (1953, 1955, 1964). Кавалер ордэна «Будаўнік Народнай Польшчы» (1974).

Хуткія факты Ежы Путрамант, Асабістыя звесткі ...
Thumb
Магіла Путраманта
Remove ads

Біяграфічны нарыс

З сям'я асадніка, які з 1920-х трымаў фальварак Банева ў ваколіцах Дакудава. Скончыў Дзяржаўную гiмназiю iм. Караля Хадкевiча ў Лідзе (1929, вучыўся з 1925), філалагічны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя (1934). У час 2-й сусветнай вайны (1939—1945) — адзін с арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў у СССР і 1-ай арміі Войска Польскага. З 1944 член Польскай рабочай партыі, з 1948 член ПОРП, з 1964 член ЦК ПОРП. Быў паслом ПНР у Швейцарыі (1945—1947) і Францыі (1947—1950). Сакратар Саюза пісьменнікаў ПНР (1960-я).

Remove ads

Творчасць

Выступае ў друку з 1932 года. Аўтар раманаў «Рэчаіснасць» (Rzeczywistość 1947), «Верасень» (Wrzesień 1951), «Ростані» (Rozstaje 1954), «Ноеў каўчэг» (Arka Noego 1961), «Пасынкі» (Pasierbowie 1963), «Малаверныя» (Małowierni 1967), «Дзік» (Odyniec 1964), «Пушча» (1966), «Болдын» (1969). Выступаў як навеліст (зборнік «Святая куля», Święta kulo 1946, і інш.), публіцыст, пісаў нарысы. Яну належыць кніга ўспамінаў «Паўвека» (Pół wieku т. 1-4, 1961—1970), у т.л. пра Ліду 1930-х і лідскую гімназію. Для творчасці Ежы Путрамента характэрныя вастрыня праблематыкі, драматызм канфліктаў і дынамічнасць падзей, схільнасць да палемічнай завостранасці.

Быў знаёмы з М. Танкам, высока ацаніў яго творчасць, Ч. Мілашам. Першы перакладчык на польскую мову твораў М. Танка[5].

Remove ads

Творы

Паэзія

• 1934 — Wczoraj powrót
• 1937 — Droga leśna
• 1944 — Wojna i wiosna
• 1951 — Wiersze wybrane

Проза

• 1936 — Struktura nowel Prusa
• 1946 — Święta kulo
• 1947 — Rzeczywistość
• 1951 — Wrzesień
• 1952 — Notatnik chiński
• 1953 — Od Wołgi do Wisły
• 1954 — Rozstaje
• 1955 — Trzy powroty
• 1956 — Notatki polemiczne
• 1956 — Dwa łyki Ameryki
• 1956 — Wakacje
• 1957 — Wypadek w Krasnymstawie
• 1957 — Trzynasty z Wesołka
• 1958 — Strachy w Biesalu
• 1959 — Kronika obyczajów
• 1959 — Fiołki w Neapolu
• 1961 — Arka Noego
• 1961 — Arkadia
• 1961 — Chińszczyzna
• 1961 — Pół wieku, t. I
• 1961 — Pół wieku, t. II
• 1963 — Cztery strony świata
• 1963 — Pasierbowie
• 1964 — Odyniec
• 1966 — Puszcza
• 1967 — Małowierni
• 1969 — Bołdyn

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Путраманта перакладалі М. Танк[6], У. Дамашэвіч[6], Я. Міско[6], С. Суднік, П. Стэфановіч[6].

Зноскі

1. Jerzy Putrament // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Jerzy Putrament // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Путрамент Ежи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118597191 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

5. Путрамент Ежи // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 518. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads