Жалонь

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Жалонь
Remove ads

Жалонь (укр.: Жолонь) — рака ва Украіне і ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Хуткія факты Жалонь, Характарыстыка ...

Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Сярэдні сцёк з вадазбору каля 4,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Remove ads

Назва

На думку В. Жучкевіча, назва ракі Жалонь супастаўная з імем птушкі жаўны, якое даволі шырока распаўсюджана ў анамастыцы. У тапаніміі замацаваныя назвы многіх птушак. У той жа час назва супастаўная і з тэрмінам жалонь — «жолаб»[2].

На думку У. Тапарова, гідранімічныя аналагі на Верхнім Павоччы — назвы тыпу Жаланейка, Жалонья, Жалонка (рус. Желанейка, Желонья, Желонка). Асобныя прыклады звязаныя з абазначэннем жаўны. Балцкая крыніца для большасці гэтых назваў верагодна. Выбар павінен рабіцца паміж каранямі *Gel- (да літ. gėlùs «прэсны») і *Gil- (gilùs «глыбокі»), якія пашыраны суфіксам -n-[3]. Таксама два гідронімы Жэлень (рака ў басейне Дзясны, рака ў басейне Прыпяці)[4].

Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Пачынаецца каля вёскі Пішчаныця Оўруцкага раёна Жытомірскай вобласці на паўночна-ўсходніх схілах Оўруцкага кража, цячэ па Жытомірскім Палессі (12,8 км), далей 33,8 км па мяжы з Беларуссю, 10,9 км зноў па Жытомірскай вобласці, у нізоўі па Ельскім і Нараўлянскім раёнах. Упадае ў старарэчча на пойме Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпры Нараўлянскага раёна.

Даліна невыразная, схілы спадзістыя, вышынёю 2—5 м. Пойма двухбаковая, роўная, забалочаная, парэзаная густой сеткай меліярацыйных каналаў; шырыня яе ў верхнім цячэнні 10—30 м, на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам[5].

Каналамі Свячанскі (рака да адгалінавання ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскі і ракой Гразіва Жалонь злучаная ў 1961 годзе з ракой Славечна. Сцёк па злучальных каналах і Жалоні рэгулюцца шлюзамі.

Вадазбор рэчкі на Оўруцкім кражы і Мазырскім Палессі. Грунты пераважна пясчаныя. Лясы, большай часткай мяшаныя, пашыраны па ўсім вадазбоы.

Жыўленне ракі мяшанае. Замярзае са снежня да сакавіка.

На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Ражава і вёскі Беласарока археалагічныя помнікі — мезалітычнага і неалітычнага паселішчаў. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads