Грас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грас (фр.: Grasse, акс.: Grassa) — горад у французскім дэпартаменце Прыморскія Альпы, крыху на поўнач ад Мужэна. Насельніцтва горада складае 48 тысяч жыхароў.
Грас вядомы сваёй парфумернай індустрыяй і як адно з месцаў, дзе адбываецца дзеянне рамана «Парфумер» Патрыка Зюскінда.
Remove ads
Гісторыя
Горад заснаваны ў XI стагоддзі. У 1125 годзе стаў рэзідэнцыяй біскупа Антыба. У 1155 годзе Грас стаў біскупскім горадам, пачаў адыгрываць важную ролю ў гандлёвых адносінах з Генуяй і Пізай. У 1482 годзе разам з Правансам стаў часткай Францыі. З XVI стагоддзя ў Грасе пачала развівацца парфумерная вытворчасць.
У 1815 годзе Напалеон I Банапарт высадзіўся тут у бухце Гольф-Жуан і з невялікай арміяй пайшоў на Парыж шляхам, які пасля назавуць дарогай Напалеона. У друкарні Граса, размешчанай у 15 кіламетрах ад месца высадкі, быў надрукаваны заклік да народа і арміі.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Славутасці
- Нотр-Дам-дзю-Пюі — кафедральны сабор
- Міжнародны музей парфумерыі
Зноскі
- Populations légales communales depuis 1968 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- Recensement de la population 2015 — 2017.
- Populations légales 2022 — INSEE, 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads