Жарновец мяцёлчаты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жарновец мяцёлчаты
Remove ads

Жарновец мяцёлчаты[1], Мятліца[2] (Cytisus scoparius), куст 50-200 см вышыней з трайчатым ніжнім і суцэльным верхнім лісцем. Галіны парасткападобныя, кантаваныя, голыя, на час плоданашэння амаль бязлісцевыя. Кветкі на доўгіх ножках, адзінкавыя ў пазухах лісця, светла-жоўтыя. Цвіце ў маі — пачатку чэрвеня.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Расце на раўніне, часткова ў перадгор’і.

Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Фармакалагічныя ўласцівасці

У зялёных частках і ў насенні расліны ўтрымліваецца да 1 % алкалоіду спартэіну, што ўжываецца як слабы мачагонны сродак пры праблемах сэрца.

Прэпараты з жарноўцу ўжываюць пры лячэнні сэрца і нырак.

Дэкаратыўныя ўласцівасці

Жарновец мяцёлчаты культывуецца ў парках Украіны. Ён досыць марозаўстойлівы, святлалюбны, сярэдне патрабавальны да ўрадлівасці глеб, у першыя гады расце хутка. Добра размнажаецца насеннем. Прыдатны для дэкаратыўных, курцінных пасадак у парках, садах і на лужках у зялёных зонах[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. 2 350 экз.
  2. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  3. Бродович Т. М., Бродович М. М. Атлас дерев та кущів заходу України. — Львів: Вища школа, 1973. — С. 160—161.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads