Жарушнік балотны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Жарушнік балотны
Remove ads

Жару́шнік балотны[1] (Rorippa palustris) — від кветкавых раслін з роду Жарушнік (Rorippa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70 (да 100) см. Сцябло адно ці некалькі, прамастойнае або прыўзнятае, галінастае. Лісце чаргаванае. Ніжняе лісце лірападобнай формы, на чаранках, верхняе — перыста-рассечанае, з вушкамі каля асновы, сядзячае. Кветкі дробныя, светла-жоўтага колеру. Пялёсткі кветак (4)[2] аднаго памеру з чашалісцікамі. Плод — стручок, злёгку сагнуты, часам амаль шарападобнай формы.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Афрыкі (Егіпет, Эфіопія), Паўночнай Амерыкі, на Кубе і Гаіці[3]. Натуралізаваўся ў Новай Зеландыі і Паўднёвай Амерыкі[3]. Расце на балотах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на ўзлесках і забалочаных лугах, пустках, каля дарог[2]. Цвіце ў чэрвеніверасні. Святлолюбівая расліна, але добра пераносіць цень. Гіграфіт і эўтроф[2].

Лекавая расліна[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Жерушник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads