Жарушнік балотны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жару́шнік балотны[1] (Rorippa palustris) — від кветкавых раслін з роду Жарушнік (Rorippa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70 (да 100) см. Сцябло адно ці некалькі, прамастойнае або прыўзнятае, галінастае. Лісце чаргаванае. Ніжняе лісце лірападобнай формы, на чаранках, верхняе — перыста-рассечанае, з вушкамі каля асновы, сядзячае. Кветкі дробныя, светла-жоўтага колеру. Пялёсткі кветак (4)[2] аднаго памеру з чашалісцікамі. Плод — стручок, злёгку сагнуты, часам амаль шарападобнай формы.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Афрыкі (Егіпет, Эфіопія), Паўночнай Амерыкі, на Кубе і Гаіці[3]. Натуралізаваўся ў Новай Зеландыі і Паўднёвай Амерыкі[3]. Расце на балотах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на ўзлесках і забалочаных лугах, пустках, каля дарог[2]. Цвіце ў чэрвені—верасні. Святлолюбівая расліна, але добра пераносіць цень. Гіграфіт і эўтроф[2].
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Жерушник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads