Жаўтушнік выгрызены
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жаўту́шнік выгрызены[1] (Erysimum repandum) — від кветкавых раслін з роду Жаўтушнік (Erysimum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 15—40[1] см з прамастойным, галінастым, апушаным сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы. Прыкаранёвае лісце стругападобнай формы, сцябловае — вузкаланцэтнае, выемчаста-зубчастае па краі. Кветкі жоўтага колеру, з чатырма пялёсткамі. Плод — стручок цыліндрычнай формы, 5—8 см у даўжыню, на тоўстай пладаножцы.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Від распаўсюджаны на тэрыторыі ўмераных і трапічных зон Еўразіі[2]. Натуралізаваўся на тэрыторыі Аўстраліі, Паўночнай Амерыкі і ў Аргенціне[2].
Расце на сухіх лугах і камяністых россыпах, у горных стэпах, на пашах, агародах, аблогах і пустках, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[3].
Сінонімы
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Желтушник выгрызенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads