Жуан VI

кароль Партугаліі (1816—1826) From Wikipedia, the free encyclopedia

Жуан VI
Remove ads

Жуан (Іаан) VI (парт.: João VI o Clemente; 13 мая 1767, Лісабон — 10 сакавіка 1826, Лісабон) — кароль Аб’яднанага каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві з 20 сакавіка 1816 па 10 сакавіка 1826 года (да 3 чэрвеня 1821 года знаходзіўся ў Бразіліі), унук Жуана (Іаана) V, сын Педру III і Марыі I, дачкі караля Жазэ I Партугальскага. Імя пры нараджэнні — Жуан Марыя Жазэ Франсішку Шаўер ды Паўла Луіш Антоніу Дамінгуш Рафаэл ды Браганса (João Maria José Francisco Xavier de Paula Luís António Domingos Rafael de Bragança).

Хуткія факты манарх Партугаліі, King of the United Kingdom of Portugal, Brazil and the Algarve[d] ...
Remove ads

Палітыка

З прычыны таго, што яго маці пакутавала ад душэўнай хваробы, у 1792 годзе стаў рэгентам. Ратуючыся ад французаў, у 1807 годзе адправіўся ў Бразілію, перадаўшы кіраванне Партугаліяй нялюбаму народам англічаніну Берэсфорду. Стаўшы пасля смерці маці ў 1816 годзе каралём, Жуан пакінуў Бразілію свайму сыну дону Педру, а сам у 1821 годзе вярнуўся ў Лісабон і прызнаў прынятую картэсамі іспанскую канстытуцыю 1812 года.

Адмяніўшы яе ў 1823 годзе, яму, аднак, не атрымалася задаволіць абсалютыстаў, на чале якіх стаялі каралева Карлота і яго сын дон Мігел. Мігел збіраўся адхіліць бацьку ад улады, але яго задуме не было накавана ажыццявіцца і ён быў выгнаны, пасля чаго зноў была ўведзена канстытуцыя. 13 мая 1825 годзе Жуан павінен быў прызнаць незалежнасць Бразіліі пад уладай свайго сына дона Педру (імператар Педру I Бразільскі) і адмовіцца ад правоў на бразільскі прастол.

Remove ads

Сям’я

З 1790 года Жуан быў жанаты з іспанскай інфантай Карлотай Жуакінай (17751830), дачкой Карла IV. У шлюбе нарадзіліся:

  • Марыя Тэрэза (17931874), з 1810 жонка Педру Карласа Іспанскага і Партугальскага, з 1838 у другім шлюбе з удаўцом сваёй малодшай сястры Донам Карласам Старэйшым;
  • Франчэска Антоніа (17951801), 4-ы прынц Бейра;
  • Марыя Ізабела (17971818), з 1816 жонка свайго дзядзькі Фердынанда VII;
  • Педру (17981834), імператар Бразіліі як Педру I і кароль Партугаліі Педру IV;
  • Марыя Франсішка (18001834), з 1816 жонка Дона Карласа Старэйшага;
  • Ізабела Марыя (18011876), рэгентша Партугаліі;
  • Мігел I (18021866), кароль Партугаліі ў 1828—1834;
  • Марыя (18051834), памерла незамужняй;
  • Ганна (18061857), з 1827 жонка 1-га герцага Лоле.
Remove ads

Зноскі

  1. John VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Lundy D. R. Dom João VI de Bragança, Rei de Portugal e Brasil // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads