Жужаль бліскучы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жужаль бліскучы
Remove ads

Жужаль бліскучы (Carabus nitens) — жук з сямейства жужаляў. Гэта адзін з самых маленькіх прадстаўнікоў роду Жужалі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Цела даўжынёй 14-18 мм, чорнае. Галава і пярэдняспінка залаціста-чырвоныя, надкрылы зялёныя.[2] Канечнасці чорныя або цёмна-зялёныя, у залежнасці ад падвіду.

Паводзіны

Гэты від аддае перавагу адкрытым прасторам, парослым травой і кустамі, але сустракаецца і ў лясах. Палюе ў асноўным на насякомых, павукоў, слімакоў ды земляных чарвей.

Арэал

Еўрапейскі від. Паўднёвая і сярэдняя часткі Еўропы. У Еўропе назіраўся ў наступных краінах: Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Брытанскія астравы, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Расія, Калінінград, Латвія, Літва, Люксембург, Паўночная Ірландыя, мацерыковая частка Нарвегіі, Польшча, Румынія, Славакія, Швецыя, Нідэрланды і Украіна.

У Беларусі прымеркаваны да цэнтральнай і паўночнай частак, радзей сустракаецца ў Палессі.[2]

Remove ads

Ахова

Thumb
Бліскучы жужаль

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Літвы і Беларусі.[2]

Зноскі

  1. Распространение и систематика (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Carabidae of the World» (carabidae.pro). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2022. Праверана 11 сакавіка 2012.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads