Жуль Бардэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жуль Бардэ
Remove ads

Жуль Бардэ (фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet, 13 чэрвеня 1870 — 6 красавіка 1961) — бельгійскі імунолаг і бактэрыёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919).

Хуткія факты Жуль Борде, Дата нараджэння ...

Скончыў Брусельскі ўніверсітэт, дзе ў 1892 атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1894—1901 гадах працаваў у лабараторыі І. І. Мечнікава ў Пастэраўскім інстытуце ў Парыжы. У 1901 года арганізаваў Пастэраўскі інстытут у Бруселі, дырэктарам якога заставаўся да 1940. У 1907—1935 гадах выкладаў бактэрыялогію і паразіталогію ў Брусельскім універсітэце.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы Ж. Бардэ прысвечаны імуналогіі. Ён усталяваў, што ў аснове імунных рэакцый ляжаць фізіка-хімічныя працэсы, паказаў механізм аглютынацыі, гемоліза, прэцыпітацыі, дэзінтаксікацыю, высвятліў ролю камлементу ў рэакцыі імунітэту. Сумесна з М. Геем адкрыў рэакцыю канглютынацыі. Распрацаваў разам з А. Жангу рэакцыю звязвання камлементу. У 1906 годзе сумесна з А. Жангу вылучыў бацылу-ўзбуджальніка коклюшу і прапанаваў асяроддзе для яго культывавання. Распрацаваў вучэнне аб анафілаксіі (1921) і тэорыю бактэрыяфагіі, прапанаваў тэорыю згортвання крыві.

Remove ads

Зноскі

1. Jules Bordet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. AA.VV. Jules Bordet // Biographie Nationale de Belgique / Académie royale des sciences, des lettres et des beaux-arts de BelgiqueBXL. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Find a Grave — 1996.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads