Жыта пасяўное

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыта пасяўное
Remove ads

Жы́та пасяўное[2], Жыта[3][4][5][6] (Secale cereale) — адна- ці двухгадовы від травяністых раслін сямейства Метлюжковыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вырошчваюць (з 1 — 2-га тыс. да н.э.) пераважна ў краінах Паўночнага паўшар’я жыта пасяўное (Secale cereale) — азімыя і яравыя формы. У Беларусі жыта азімае — адна з найважнейшых збожжавых і кармавых прамежкавых культур. Жыта пасяўное — аднагадовая расліна вышынёй 60 — 180 см. Каранёвая сістэма валасніковістая, магутная. Сцябло — саломіна, лісце лінейна-ланцэтнае. Каласы шчыльныя, двухрадковыя, пры выспяванні шэра- або светла-жоўтыя. Каласкі двухкветныя, каласковыя лускавінкі завостраныя, з кароткім асцюком. Зярняўкі маршчакаватыя, з глыбокай баразёнкай і невялікім чубком. Зерне мае 9 — 13 % бялкоў, 55 — 70 % крухмалу, 1 — 2 % тлушчу, вітаміны Вр Вд, PP. Самая марозаўстойлівая культура сярод азімых злакаў, пераносіць кароткатэрміновыя маразы да −20 °C (на глыбіні вузла кушчэння). Перыяд актыўнай вегетацыі 140—170 сутак. Раянаваныя гатункі беларускай селекцыі: тэтраплоідныя — Пухаўчанка, Верасень, Ігуменская; дыплоідныя — Радзіма, Калінка.

Remove ads

Ужыванне

Жыта змяшчае мала глютэну, таму жытні хлеб больш шчыльны, «ацеслівы», чым пшанічны, але больш бяспечны для хворых на цэліякію.

Жыта — выдатная сыравіна для моцных алкагольных напояў, асабліва гарэлкі.

Геаграфія і валавы збор

Асноўны жытні пояс цягнецца па сярэдняй паласе Еўропы: пачынаючыся ў Германіі, ён цягнецца праз паўночную Польшчу, Беларусь і сканчваецца ў Расіі. Усе пералічаныя краіны ўтвараюць першую чацвёрку па валавым зборы жыта (2016), Германія, Расія і Польшча штогод збіраюць 2-3 млн тон жыта. Беларусь, Данія і Кітай — 0,5-1 млн.тон.[7] У 2017 Беларусь сабрала 669 тыс.тон жыта і адкацілася на шостае месца — цяпер жыта беларускае паміж Даніяй і Украінай. У дзясятку стабільна ўваходзяць Канада і ЗША. Сустветны валавы збор 13,7 млн тон, за апошнія дзесяцігоддзі ён значна скараціўся: у 1992 адна Расія збірала столькі ж.

Міжнародны гандаль жытам вельмі нязначны і ў 2016 складаў 186 млн даляраў, для параўнання пшаніцы ў той год прадалі на 30 млрд $. Вядучымі экспарцёрамі з’яўляюцца Польшча і Германія (палова сусветнага экспарту).

Зноскі

  1. Secale cereale: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 13 верасня 2012)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads