Жэшаў
горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жэ́шаў[2] (польск.: Rzeszów, аг.-усх.-слав.: Ря́шев) — горад у паўднёва-ўсходняй Польшчы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Падкарапацкага ваяводства і Жэшоўскай дыяцэзіі. Адміністрацыйны цэнтр Жэшоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Колькасць насельніцтва налічвае 183 369 чалавек[3].
Горад з’яўляецца адміністрацыйным, прамысловым, гандлёвым, адукацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-ўсходняй Польшчы. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, а таксама Падкарпацкі навукова-тэхналагічны парк, дзейнасць якога скіраваная на развіццё высокатэхналагічнай прамысловасці. У Жэшаве знаходзяцца буйныя дзяржаўныя навучальныя ўстановы: Жэшоўскі ўніверсітэт і Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнацыя Лукасевіча. Акрамя гэтага дзейнічаюць прыватныя навучальныя ўстановы, буйнейшай з якіх з’яўляецца Вышэйшая школа Інфармацыйных тэхналогій і кіравання. У Жэшаве знаходзяцца тры консульскія ўстановы (нямецкая, славацкая і ўкраінская).
Праз горад праходзяць чыгуначныя лініі Дрэздэн — Кіеў, Беласток — Кошыцэ. Прыкладна ў 100 км ад Жэшава праходзяць дзяржаўныя межы з Украінай і Славакіяй.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Івана-Франкоўск, Украіна (19 верасня 2000)[5]
Буфала, ЗША (2 чэрвеня 1975)[6]
Білефельд, Германія (17 кастрычніка 1991)[7]
Гейнсвіл, ЗША (21 лютага 2013)[8]
Канатоп, Украіна
Клагенфурт, Аўстрыя (4 лютага 1975)[9][10][…]
Кошыцы, Славакія (23 лістапада 1991)[11]
Ламія[d], Грэцыя (8 лютага 2005)[12]
Луцк, Украіна (20 лістапада 2001)[13]
Львоў, Украіна (4 красавіка 1992)[14][15][…]
Мікалаеў, Украіна
Ньірэдзьхаза, Венгрыя (20 жніўня 1996)[16]
Сату-Марэ, Румынія (12 снежня 2007)[17]
Спліт, Харватыя (15 мая 2018)[18]
Фанчэнган[d], Кітай (28 кастрычніка 2011)[19]
Чарнігаў, Украіна (20 чэрвеня 2022)[20]
Remove ads
Гл. таксама
Вядомыя асобы
- Юльян Неч (1908—1939) — польскі гісторык, даследчык Валыні.
Зноскі
- Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
- https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/061813563011-0974133?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads