Жан-Філіп Рамо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жан-Філіп Рамо
Remove ads

Жан-Філіп Рамо (фр.: Jean-Philippe Rameau; 25 верасня 1683, Дыжон — 12 верасня 1764, Парыж) — французскі кампазітар і тэарэтык музыкі эпохі барока.

Хуткія факты Жан-Філіп Рамо, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Сын арганіста, ведаў ноты раней, чым навучыўся чытаць. Вучыўся ў езуіцкай школе. У 18 гадоў быў адпраўлены бацькам у Італію ўдасканальваць музычную адукацыю ў Мілане. Пасля вяртання выступаў скрыпачом у аркестры Манпелье, служыў арганістам у Дыжоне, Клермон-Феране, Ліёне. З 1722 пасяліўся ў Парыжы. Пісаў для парыжскіх тэатраў, складаў духоўную і свецкую музыку, з 1745 стаў прыдворным кампазітарам.

Remove ads

Музычная творчасць

Развіваў заснаваны Ж.-Б. Люлі жанр лірычнай трагедыі. У оперы ўзмацніў эмацыянальную выразнасць музыкі, ролю аркестра, увагу да рэчытатыўна-арыёзнай сферы. Аўтар опер, опер-балетаў, балетаў, камедый-балетаў і інш., свецкіх кантат, маготаў, канцэртаў для клавесіна і камернага ансамбля, п’ес для клавесіна, музыкі для спектакляў і інш. У «Трактаце пра гармонію…» (1722) абгрунтаваў тэрцавую будову акордаў, увёў паняцце «гарманічнага цэнтра» (тонікі), дамінантнай і субдамінантнай функцый.

Remove ads

Зноскі

  1. Jean-Philippe Rameau // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  2. Jean-Philippe Rameau // Calendrier électronique des spectacles sous l'Ancien Régime et la Révolution — 2001. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67414686'></a>
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3621644'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads