Заблошчына
вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забло́шчына[1] (трансліт.: Zabloščyna, руск.: Заблощина) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 11 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 129 км ад Мінска, на аўтадарозе Касцяневічы—Давыдкі.
Гісторыя
У XVII ст. вёска ў Ашмянскім павеце ВКЛ, уласнасць падскарбія літоўскага М. Кішкі; у 1690 г. — С. Альшэўскага; у 1765 г. — Відмонта, З двары.
З 1793 года пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Заблошчына, як і ўся Вілейшчына, уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, быў утвораны Вілейскі павет у складзе спачатку Мінскай губерні, а з 1843 года — Віленскай губерні. У 1800 г. згадваюцца вёска (5 двароў, 40 жыхароў) і маёнтак А. Ходзькі. У 1897 г. вёска і сядзіба (2 жыхары) у Княгінінскай воласці Вілейскага павета.
З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2][3].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрыніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 21 чэрвеня 1949 г. створаны калгас «Чырвоны маяк». З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе саўгаса «Беларускі».
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці

- Месца сядзібы Ходзькаў.
Вядомыя асобы
- Ігнат Ходзька (1794—1861) — пісьменнік і паэт.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads