Забялышынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Забялы́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Забялышын.

Хуткія факты Забялышынскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Арлоўскага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна. 19 красавіка 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Трасцінскага сельсавета[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. 15 студзеня 1971 года частка сельсавета (14 населеных пунктаў: Азёрная, Бруёўка, Будачка, Жукаўка, Кацярынполле, Зарэчча 1, Зарэчча 2, Маркаўка, Міхайлоўка, Новавасільеўскі, Падлесная, Разальмова, Ранняя Зорка, Трасціно) перададзена ў склад адноўленага Трасцінскага сельсавета, вёска Канаўка перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Хоцімскага сельсавета[3]. У 1977 годзе скасаваны пасёлак Аляксандраўскі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 957 чалавек[5], з іх 94,9 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 877 чалавек[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 7 (1309).
  4. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads