Трасціно
вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трасціно́[1][2] (трансліт.: Trascino, руск.: Тростино) — вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі Адміністрацыйны цэнтр Трасцінскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 10 км на паўночны захад ад Хоцімска[2], за 217 км ад Магілёва[2], за 47 км ад чыгуначнай станцыі Камунары[2] (лінія Клімавічы—Сураж), на аўтамабільнай дарозе Р139 Клімавічы — Хоцімск, пры сутоцы ракі Трасцінкі з Мужычком.
Гісторыя
Тэрыторыя вёскі была заселена яшчэ ў старажытныя часы, пра што сведчаць каля 100 крывіцкіх курганоў ва ўрочышчы Мясцішча на беразе Трасцінкі, якія былі выяўлены і раскапаны сялянамі ў 1910—1911 гадах. Курганы адносяцца да XІ—XІV стагоддзяў[3].
Па летапісных крыніцах паселішча вядома з 1662 года[3] ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага, калі яно была перададзена вайскоўцу гусарскай харугвы Габрыэлю Керсноўскаму[4]. У 1762 годзе згадваецца як сяло, шляхецкая ўласнасць у Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, меўся шынок[5].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Трасціно апынулася ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. Згодна з эканамічным апісаннем 1784 года, сяло было агульным уладаннем «Антона Станіслава — сына Ланы і жонкі яго Хрысціны Ігнацьевай, дачкі Іосіфа Станіславава, і дзяцей яго: Ягнація, Яфіма, Езафата, Іосіфа», налічвалася 1623 дзесяціны зямлі[3]. У 1811 годзе — ўладанне памешчыка. Сяляне ў чэрвені 1861 года адмовіліся адбываць памешчыцкую павіннасць[5].
У 1885 годзе — сяло ў Хоцімскай воласці Клімавіцкага павета, дзейнічала царква. Частка вяскоўцаў займалася адыходным промыслам. Па выніках перапісу 1897 года, побач з сялом існаваў аднайменны фальварак Гумінскіх[4] (450 дзесяцін зямлі) і фальварак Маркаўка (1 двор, 7 жыхароў). У 1896 годзе ў вёсцы адкрылася школа, для якой у 1906 годзе было ўзведзена памяшканне. У 1905 годзе ў ёй навучаліся 46 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.
У 1919 годзе вёска ўвайшла ў склад Клімавіцкага павета Гомельскай губерні РСФСР. 1 мая 1919 года была арганізавана гаспадарка «Разальмова», куды ўвайшла вёска Трасціно. У гаспадарцы былі 4 кані, 6 кароў, 10 свіней, 25 гектараў саду[6]. У снежні 1921 года замест дарэвалюцыйнай адкрыліся працоўная пачатковая школа і хата-чытальня.
У выніку першага ўзбуйнення БССР у 1924 годзе Трасціно апынулася ў Хоцімскім раёне Калінінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці БССР, дзе 20 жніўня 1924 года вёска стала цэнтрам сельсавета. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Новы шлях», які аб’ядноўваў 96 гаспадарак. У 1930 годзе для школы было пабудавана новае памяшканне.
З сярэдзіны жніўня 1941 да 28 верасня 1943 года Трасціно знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У памяць аб 117 вяскоўцах, якія загінулі ў часе вайны, у 1967 годзе быў пастаўлены помнік.
У 1962—1966 гадах Хоцімскі раён і Трасцінскі сельсавет былі скасаваны, і вёска была перададзена Забяльшынскаму сельсавету Клімавіцкага раёна. У 1966 годзе вёска была вернута ў склад Хоцімскага раёна, а ў 1971 годзе — адноўленага Трасцінскага сельсавета.
У 1975 годзе ў склад Трасціна ўвайшлі вёскі Зарэчча 1 і Зарэчча 2, а таксама Азёрная (былая вёска Мужычок)[5].
Па звестках канца 1980-х гадоў, вёска з’яўлялася цэнтрам саўгаса «Трасціно» (утвораны ў 1965 годзе), працавалі аддзяленні банка і сувязі, бібліятэка, гандлёвы цэнтр, дзіцячы сад, клуб, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, сярэдняя школа і фельчарска-акушэрскі пункт[5].
Remove ads
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе: 1784 год — 30 двароў, 232 жыхары.
- XIX стагоддзе: 1811 год — 39 двароў, 133 жыхары мужчынскага полу; 1885 год — 35 двароў, 259 жыхароў; 1892 год — 30 двароў, 324 жыхары[4]; 1897 год — 1 двор, 4 жыхары ў фальварку Трасціно.
- XX стагоддзе 1909 год — 47 двароў, 390 жыхароў у вёсцы, 2 двары, 13 жыхароў у фальварку; 1986 год — 249 двароў, 678 жыхароў.
- XXI стагоддзе: 2002 год — 258 двароў, 686 жыхароў[2]; 2007 год — 250 дароў, 607 жыхароў; 2009 год — 540 жыхароў[7]; 2016 год — 520 жыхароў.
Інфраструктура
У вёсцы працуюць аддзяленне сувязі, бібліятэка, Дом культуры, праваслаўная царква і сярэдняя школа[2].
Забудова
Трасціно забудоўваецца паводле плана, распрацаванага «Магілёўграмадзянпраектам» у 1981 годзе. Рэкі падзяляюць вёску на дзве часткі. У забудове пераважаюць традыцыйныя драўляныя сялянскія хаты. Новыя вуліцы, размешчаныя на поўначы і паўночным захадзе, забудаваны аднакватэрнымі і шматкватэрнымі цаглянымі дамамі. На захадзе і поўдні — вытворчыя будынкі[5].
Славутасці
- Свята-Мікалаеўская царква (2-я палова XIX стагоддзя, дзейнічае).
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].
Вядомыя ўраджэнцы
- Ерафей Васілевіч Касценіч (1854—1905) — урач і вучоны ў галіне афтальмалогіі, доктар медыцыны, прафесар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads