Завайцянскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Завайця́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Завайць.

Хуткія факты Завайцянскі сельсавет, Краіна ...

26 красавіка 1962 года цэнтр Нараўлянскага сельсавета Гомельскай вобласці БССР перанесены ў вёску Заваць, сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Ельскага раёна. У ліпені 1967 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Нараўлянскага пассавета перададзены 2 населеныя пункты (Ласка і Фізінкі)[2]. 1 снежня 2009 года скасаваны, аграгарадок Завайць і вёска Калінічы перададзены ў склад новаўтворанага Нараўлянскага сельсавета[3]. 21 верасня 2010 года скасаваны вёскі Раманаўка, Смалегаў і Смалегаўская Рудня, якія знаходзіліся на ўліку на тэрыторыі сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты: Завайць, Калінічы, Смалегаў) складала 278 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,1 % — немцы[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 і 27 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads