Нараўлянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нараўля́нскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Нароўля (не ўваходзіць у склад савета).

Хуткія факты Нараўлянскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Нароўля. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года Нароўля атрымала статус гарадскога пасёлка. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Гомельскай вобласці. 26 мая 1960 года ў склад сельсавета з Галоўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Смалегаў і Смалегаўская Рудня[1]. У 1961 годзе ў склад Вербавіцкага сельсавета перададзена вёска Канатоп[2]. 26 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завайць, вёскі Гута і Заракітнае перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Нараўлянскага пассавета, сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі[3].

Зноў утвораны 1 снежня 2009 года ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці, калі ў склад сельсавета перададзеныя аграгарадок Завайць і вёска Калінічы скасаванага Завайцянскага сельсавета, вёска Канатоп Вербавіцкага сельсавета, а таксама вёскі Гута, Заракітнае і Фізінкі, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[4]. 21 верасня 2010 года скасаваныя населеныя пункты Раманаўка, Смалегаў, Смалегаўская Рудня, якія знаходзіліся на ўліку на тэрыторыі сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 426 чалавек[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 10 жніўня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads