Сяргей Мікалаевіч Вышалескі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Мікалаевіч Вышалескі
Remove ads

Сяргей Мікалаевіч Вышалескі (20 кастрычніка (1 лістапада) 1874, мястэчка Обаль, цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласці — 14 студзеня 1958) — навуковец-эпізаатолаг, прафесар (1924), акадэмік АН БССР (1928), ганаровы член УАСГНІЛ (1956), Заслужаны дзеяч навукі СССР (1940). Член ЦВК БССР (1929—1930)[2].

Хуткія факты Сяргей Мікалаевіч Вышалескі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1889 годзе скончыў Бранскую гімназію, затым Віцебскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння ў 1899 годзе Варшаўскага ветэрынарнага інстытута  (руск.)[2] працаваў земскім павятовым ветэрынарным урачом.

Прымаў удзел у ліквідацыі чумы буйной рагатай жывёлы  (руск.) ў Азербайджане.

У 1903—1906 гг. павятовы ветэрынарны ўрач у горадзе Невель.

У 1906—1914 — супрацоўнік Пецярбургскай ветэрынарнай лабараторыі пры МУС. У 1906—1910 гадах удзельнічаў у ліквідацыі выбліскаў сібірскай язвы ў многіх губернях Расійскай імперыі. У 1910—1913 стажыраваўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны.

У 1914—1917 гадах працаваў у вёсцы Усць-Цыльма Архангельскай губерні. У 1919—1921 — супрацоўнік ветэрынарных лабараторый (Кіеў, Стаўрапаль), дацэнт сельгасінстытута.

У 1922—1928 гадах вывучаў туберкулёз, сап  (руск.) і іншыя асабліва небяспечныя інфекцыі ў інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі (УІЭВ) у Маскве.

У 1924 годзе С. М. Вышалескаму было прысвоена званне прафесара эпізааталогіі Маскоўскага ветэрынарнага інстытута  (руск.).

У 1926 годзе быў у навуковай камандзіроўцы ў Германію і Данію.

У 1927 прызначаны дырэктарам УІЭВ, у 1928 абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук БССР.

Са студзеня 1928 па 1930 г. загадваў кафедрай ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце і адначасова з’яўляўся дырэктарам Беларускага дзяржаўнага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута ў Віцебску[2].

Член ЦВК БССР (1929—1930).

У 1931—1933 гадах працаваў у Алма-Ацінскім  (руск.). З 1934 года — загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута[2].

З 1948 года загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі  (руск.). У 1956 годзе абраны ганаровым членам УАСГНІЛ.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

С. М. Вышалескі распрацаваў методыку вырабу сібірскаязвавых вакцын на агары, абгрунтаваў і ўкараніў метад камбінацыйных прышчэпак супраць сібірскай язвы і прапанаваў методыку вакцынацыі супраць яе паўночных аленяў, высветліў этыялогію чумы аленяў, што зрабіла магчымай барацьбу з ёй, распрацаваў метады дыягностыкі і барацьбы з такімі хваробамі як туберкулёз, чума і павальнае запаленне лёгкіх буйной рагатай жывёлы, чума і рожа свіней  (руск.), колібактэрыёз  (руск.) і паратыф  (руск.) цялятаў[2]. С. М. Вышалескі (сумесна з К. М. Бучневым) адкрыў узбуджальніка інфекцыйнага энцэфаламіеліту коней. Яго працы па вывучэнні сапу коней сталі асновай для арганізацыі ў СССР мерапрыемстваў па яго ліквідацыі. Вышалескі прапанаваў алергічны метад дыягностыкі бруцэлёзу  (руск.) буйной рагатай жывёлы і комплекс ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў супраць яго[2].

Навуковыя працы

Ён апублікаваў каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфіі. За падручнік «Прыватная эпізааталогія» ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР 1941.

Сярод апублікаваных прац С. М. Вышалескага:

  • О результатах сибиреязвенных прививок вакцинами… // Вестник общественной ветеринарии. — 1908. — № 6;
  • Опыт культивирования сибиреязвенных вакцин на агаре и практического их применения // Вестник общественной ветеринарии. — 1910. — № 17;
  • Падёж оленей в тундре в 1913 г. // Хроника Архива ветеринарных наук. — 1915. — № 1;
  • Опыты изучения иммунитета при сапе искусственного и естественного заражения… // Тр./ Гос. ин-т экспериментальной ветеринарии. — 1926. — Т.3, вып.1. (совм. с В. Н. Маккавейским);
  • Дальнейшие исследования по сапу // там же. — 1928. — Т.5, вып.1. (совм. с В. Н. Маккавейским);
  • Аллергическая реакция в диагностике бруцеллёза у домашних животных // Советская ветеринария. — 1934. — № 4;
  • Инфекционный энцефаломиелит лошадей. — М., 1944;
  • Частная эпизоотология / Под ред. С. Н. Вышелесского и Ф. А. Терентьева. — 3-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1954.
  • Причины появления заразных болезней животных. — 2-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1959.

і інш.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Імя С. М. Вышалескага было прысвоена беларускаму НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі[2].
  • Імем С. М. Вышалескага названы вуліцы ў Мінску і г. п. Обаль Шумілінскага раёна.
  • Імя С. М. таксама носяць Залаты медаль імя С. М. Вышалескага, які прысуджаецца УАСГНІЛ кожныя 3 гады за выдатныя навуковыя працы ў галіне эпізааталогіі і Імянная стыпендыя студэнтам Віцебскай Дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[2].
  • У 1978 годзе выдадзены мастацкі маркіраваны канверт, прысвечаны акадэміку.
Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1108601286 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 верасня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Вышелесский Сергей Николаевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads