Завулак Акадэміка Вышалескага (Мінск)
завулак у Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Завулак Акадэміка Вышалескага — завулак у Фрунзенскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач. Да 2004 года быў вуліцай вёскі Кунцаўшчына, папярэдняя назва — вуліца Лугавая[1].
Remove ads
Размяшчэнне
Пачынаецца ад скрыжавання з безназоўным праездам недалёка ад вуліцы Прытыцкага, ідзе з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Акадэміка Жэбрака. Перасякаецца з вуліцай Акадэміка Вышалескага, ёю ж падзелены на дзве часткі, якія стаяць адна ад адной на адлегласці 50 метраў. Ідзе паралельна вуліцам Брыкета і Скрыпнікава. Знаходзіцца за 1,5 км ад МКАД.
Грамадскі транспарт
Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads