Залатая Горка
гістарычны раён горада Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залата́я Го́рка, Залатаго́рскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада, на ўсход ад Гарадскога сада і Захар’еўскага моста, вакол Залатагорскіх каталіцкіх могілак.

На захадзе ад Залатой Горкі размяшчаецца цэнтральны раён Новае Места, на паўночным захадзе — Траецкае прадмесце, на паўночным усходзе — Камароўка, на ўсходзе — Вялікая Сляпянка, на паўднёвым усходзе — Доўгі Брод, на поўдні — Стромкі (Круты) Бераг[1][2].
Remove ads
Гісторыя

У пачатку XIX стагоддзя непадалёку ад вёскі Камароўка знаходзіўся самы вялікі ўзгорак у акрузе — Залатая Горка. Існуе некалькі версій паходжання гэтай назвы. Паводле адной з іх, такую назву горка атрымала ад залацістага восеньскага лісця мясцовага кляновага гаю. Другая версія тлумачыць паходжанне назвы тым, што быццам бы ў гэтай мясціне знаходзілі шмат залатых скарбаў. Паводле іншай легенды, назва мясціны звязаная з паданнем пра вялікую горку залатых манет, што былі сабраныя мясцовым ксяндзом у часе лютавання эпідэміі халеры. Грошы, згодна з паданнем, пайшлі на будаўніцтва касцёла ў гонар Святога Роха — абаронцы людзей і жывёлін ад эпідэмічных захворанняў[3][4].
У 1790 годзе ў гэтай частцы горада былі адкрытыя каталіцкія могілкі, пабудаваная драўляная капліца, а ў 1864 годзе быў узведзены мураваны касцёл Святога Роха[5].

Паводле беларускага падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. Залатая Горка (або «Злота Горка») была адметная «ягаднымі палямі і гуляннямі на іх у пэўную пару года»[6].

У пачатку XX ст. Залатая Горка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Цераз прадмесце праходзілі Захар'еўская (цяпер частка праспекта Незалежнасці), Даўгабродская (Казлова), Белацаркоўная, Красная і Правіянцкая (Захарава), Маляўшчынская (паводле вёскі Маляўшчына), Сляпянская (абедзве не захаваліся), Могілкавая (Смалячкова), Залатагорская (Чырваназоркавая), Шпітальная (Фрунзэ) вуліцы, Залатагорскі і Лагойскі завулкі[1][7][8].
У 1916 годзе ў раёне Залатой Горкі было адкрытае трэцяе па ліку мінскае паштовае аддзяленне.[9]
Старыя адрасы
- Другі Шпітальны завулак, 2, дом Мерыканці. Дзённы прытулак «Яслі». Існаваў з 1 студзеня 1905 годзе. Цяпер там стаіць Дом літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі (рог вуліц Фрунзэ і Румянцава, 5/2).
- Горны завулак. Завод мазаічных вырабаў Судніка, нацыянальна-свядомага беларускага прамыслоўцы. Прадпрыемства знаходзілася ля Вайсковых могілак.
- Залатая Горка. Касцёл Святога Роха. Узведзены ў пачатку 1860-х гадоў на месцы драўлянай капліцы. У чэрвені 1941 гарэў. У 1984 годзе завершаная рэстаўрацыя храма. У наш час касцёл дзейнічае.
- Захар'еўская 133, дом Ржэцкай. Тут, у кватэры П. В. Румянцава 1—3 сакавіка 1898 года адбыўся 1-ы з’езд РСДРП. У гэтым будынку 14 сакавіка 1923 года быў адкрыты Дом-музей I з'езда РСДРП (праспект Незалежнасці, 31а). У перыяд Другой Сусветнай вайны спалены. У 1948 годзе адноўлены, перанесены бліжэй да ракі Свіслач.
- Першы Шпітальны завулак, дом Параф’яновіча. У 1977—1878 гадах тут збіраўся народніцкі гурток Зямля і Воля. Гэта першая мінская рэвалюцыйная штаб-кватэра месцілася ў раёне сучаснага кінатэатра «Мір».
- Правіянцкая, 11, дом Бохана. Дарафей Бохан — вядомы ў горадзе пісьменнік і журналіст, даследчык фальклору і тутэйшай мінуўшчыны. За выступленне ў друку супраць земскіх начальнікаў у 1908 годзе сядзеў у мінскай турме. Яго дом стаяў у раёне цяперашняга інстытута замежных моў.
- Сляпянская, 6, дом Кастравіцкай. Домаўладальніцай з’яўлялася Дар’я Кастравіцкая, жонка Каруся Каганца, самабытнага беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча і мастака. Цяпер Сляпянскай вуліцы не існуе.
- Шпітальная, дом Насовічаў. У 1879 годзе тут знаходзілася бібліятэка чорнаперадзельцаў. Будынак месціўся ў раёне цяперашняй плошчы Перамогі, каля кавярні «Бярозка»[10].
Remove ads
Сучаснасць
Тапонім Залатая Горка ў Мінску захаваўся. У 1987 годзе такую назву атрымала вуліца, што была пракладзеная пасля Другой сусветнай вайны па колішнім прадмесці, захаваўся і Залатагоркі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (касцёл Святога Роха).
Галерэя
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
- Касцёл і могілкі на старых здымках
- 1870-я гг.
- 1900 г.
- 1903 г.
- 1900—04 гг.
- 1904—09 гг.
- 1904—09 гг.
- 1904—09 гг.
- 1904—09 гг.
- 1908 г.
- 1908 г.
- 1909 г.
- 1909 г.
- 1912 г.
- 1914 г.
- 1916 г.
- 1917 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1918 г.
- 1920-я гг.
Іншае
- Забудова прадмесця
- Інтэрнат, 1930-я гг.
- Дом спецыялістаў, 1937 г.
- Дом спецыялістаў, 1937 г.
- З боку Круглай плошчы, 1939 г.
- Жылы дом на Даўгабродскай, 1939 г.
- Жылы дом, 1940 г.
- ліпень 1941 г.
- Аэрафатаздымак, 1941—44 гг.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads