Маляўшчына (Мінск)

колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маля́ўшчына — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары пацвердзіў войту менскаму Абраму Езафовічу валоданне сялом Шейпічы: «А у Менскомъ повете на реце на Свислочы [село] на имя Шеипичы а Нефеда зъ сынми, а Молявъку Семенковича зъ братею…», — пазней, напэўна, імя Маляўкі стала родавым прозвішчам і дало назву дзвюм вёскам — Маляўкам і Маляўшчыне[1].

У 1858 годзе Маляўшчызна — уласнасць Эдварда Ваньковіча[2]. Разам з вёскамі Зялёны Луг, Сціклеў, Вялікая Сляпянка, Падбалоцце, Азярышча, Камароўкай і засценкамі Рэтрэтай, Навінкамі і Дражняй Маляўшчына ўваходзіла ў склад яго маёнтка Вялікая Сляпянка[3].

З сярэдзіны ХІХ — пачатак ХХ ст. жыхары Маляўшчыны былі прыпісаны да Мінскага Кацярыніскага сабора[4].

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 15 двароў, 81 жыхар. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключана ў склад Мінска, Партызанскі раён[5].

Некаторы час перад 2-й сусветнай вайной, а таксама падчас яе Маляўшчына называлася таксама 2-м Безыменным завулкам. Пасля вайны вёска стала 1-м Цвёрдым завулкам[6], яго траса адпавядае асноўнай і адзінай вуліцы былой вёскі.

Знесена ў 1969 годзе. На яе тэрыторыі цяпер прамысловая зона, прылеглая да вуліц Акадэмічная, Батанічная, Петруся Броўкі[7].

Remove ads

Вядомыя асобы

Родам з Маляўшчыны мастак Анатоль Васілевіч Бараноўскі. Яго продкі з боку маці (Маркоўскія і Юронкі) былі тутэйшымі карэннымі жыхарамі. Бараноўскі жыў у Маляўшчыне 37 гадоў (1937—1969), да часу зносу прыватнага сектара 1-га Цвёрдага завулка (Маляўшчыны), яго дом быў па адрасе 1-ы Цвёрды завулак 25[8]. Менавіта ў Маляўшчыне Бараноўскі перажыў гады нямецкай акупацыі, здзяйсняў першыя дзіцячыя спробы малявання, а ў юнацкія і дарослыя гады пісаў эцюды і рабіў замалёўкі[9]. У Маляўшчыне Бараноўскі пазнаёміўся са сваёй жонкай Валянцінай, якая арандавала пакой у яго доме, а пасля нараджэння дачкі Алены яшчэ два гады гадаваў яе там[10].

У пасляваенны час жыхары Маляўшчыны практыкавалі здачу пакояў у арэнду. Найболей тут наймалі пакоі навучэнцы Мінскага мастацкага вучылішча, яе вучэбныя майстэрні размяшчаліся па вуліцы Даўгабродскай паблізу вёскі. Некаторыя з навучэнцаў, як і Анатоль Бараноўскі, таксама сталі вядомымі мастакамі. Так, у доме Бараноўскага бясплатна пэўны час жыў мастак Кастусь Харашэвіч, яго аднакурснік і сябра па вучылішчы[11]. Прыкладна тым самым часам, у адным з прыватных дамоў Маляўшчыны, таксама падчас вучобы ў вучылішчы, здымалі пакой будучыя мастакі Васіль Шаранговіч і Васіль Ціханека[12].

Вёска Маляўшчына згадана і ў мастацкай літаратуры, у эсэ «Жавароначкам бласлаўлёнае» (1998) пісьменніка Віктара Карамазава, прысвечаным мастаку Бараноўскаму[13]. Вобраз вёскі і, разам з тым, 1-га Цвёрдага завулка ў гэтым творы выведзены агулам праўдзівым біяграфічным сведчаннем успамінаў як Бараноўскага, так і самога Карамазава.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads