Залатая вольнасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Залатая вольнасць
Remove ads

Залата́я во́льнасць (лац.: Aurea Libertas; польск.: Złota Wolność) — адна са з’яў ва ўнікальнай арыстакратычнай палітычнай сістэме Польскага каралеўства (1385—1569), якая пасля Люблінскай уніі (1569), пашыралася на ВКЛ і ўсю Рэчы Паспалітую. У гэтай сістэме ўся шляхта валодала роўнымі, шырокімі правамі і прывілеямі. У параўнанні з іншымі краінамі таго часу правоў, свабод і механізмаў іх дзейснага гарантавання было шмат. Яна не датычылася іншых станаў грамадства, хаця і давала ім некаторыя правы на самакіраванне, маёмасць, справядлівасць і прадстаўніцтва. Шляхціцы засядалі ў заканадаўчых, судовых і выканаўчых органах — сойме, сойміках, трыбуналах ды іншых. Яны абіралі караля. Лад чэрпаў узоры з філасофіі Арыстоцеля, каталіцкіх рэлігійных догматаў, практык Антычнасці і Венецыянскай рэспублікі[1][2]. Паняцце «Залатой свабоды» стала папулярным пасля выхаду соймавых прамоў Пятра Скаргі ў 1597 годзе.[3]

Хуткія факты Залатая вольнасць, Дата заснавання / стварэння ...
Thumb
Выбары караля ў 1573 годзе. Карціна Яна Матэйкі

Залатая вольнасць пачала фармавацца раней, але ў вялікай дзяржаве стала ўнікальнай з’явай у век абсалютызму ў Еўропе. З прычыны злоўжыванняў залатой вольнасцю і правам liberum veto цэнтральная ўлада ў Рэчы Паспалітай аслабла, што дазволіла суседзям (Расіі, Аўстрыі і Прусіі) паралізаваць дзяржаву і здзейсніць тры падзелы Рэчы Паспалітай.

Погляды на яе ў сусветнай навуковай думцы розняцца. З аднаго боку яе праціўнікі — Вальтэр, К. Маркс і Ф. Энгельс крытыкавалі «залатыя вольнасці» як анархію і сваволле ў інтарэсах алігархіі і суседзяў[4], якія не далі канцэнтраваць рэсурсы і згубілі дзяржаву[5][6]. З іншага, прыхільнікі — шэраг сучаснікаў лічылі Рэч Паспалітую лепшай краінай Еўропы, амаль арыстоцелевай ідэальнай дзяржавай — паліціяй[7], дзе ў адрозненні ад Масквы ці Парыжу, усе робіцца каб абмежаваць уладара і не дапусціць тыраніі[8][9], а пасля таго як яе падзялілі, бачылі прычынай знікнення вайсковую моц суседзяў, а не хібы той палітычнай сістэмы[10], у ХІХ-ХХ ст. «вольнасці» выступалі ідэальным дзяржаўным ладам «залатых часоў», які натхняў А. Міцкевіча і польскіх рамантыка ў і тэарэтыкаў шляхецкага і нацыянальна-вызваленчага руху[11][12]

Remove ads

Асноўныя правы і прывілеі

  • Thumb
    план месца элекцыі караля на полі Воля пад Варшавай
    асабістая недатыкальнасць (Neminem captivabimus nisi iure victum)
  • верхавенства ўлады Паноў Рады і вальнага сойму (Nihil novi nisi commune consensu)
  • свабода хрысціянскіх рэлігій (Варшаўская канфедэрацыя)
  • маёмасная недатыкальнасць (Чэрвінскі прывілей)[13]
  • liberum veto
  • свабодная элекцыя манарха viritim і pacta convecta
  • падаткавая свабода[14]
  • роўнасць шляхецкага стану ў правах
  • свабода сходаў і арганізацыі — канфедэрацыя
  • Права супраціву

Права асабістай і маёмаснай недатыкальнасці выдаў польскай шляхце Уладзіслаў Ягайла[15] і пашыраў на вялікалітоўскую шляхту Казімір ў 1447 годзе. Абмежаванне ўлады караля адносна польскага сенату і сойма па формуле «Nihil novi[16] […] sine communi Consiliorum et Nuntiorum Terresterium consensu» (нічога новага без згоды Паноў Рады і паслоў земскіх) -- гарантаваў Аляксандр Ягелончык на Радамскім сойме 1505 года. На шляхту і князёў ВКЛ большасць правоў канчаткова пашырылася пасля Люблінскай уніі, Генрыкавых артыкулаў і зацвярджэння прысягамі і гарантыямі ў часы панавання Стэфана Баторы і Жыгімонта Вазы.

Такім чынам стварылася monarchia mixta хаця кароль меў інструменты каб праводзіць патрэбныя сабе рашэнні праз вальныя соймы, сенат і павятовыя соймікі, аднак яго ўлада была выбарнай і абмежаванай законамі і інстытутамі шляхецкай дэмакратыі.

Змяншэнне правоў пануючага шляхецкага стану пад патрэбы мабілізацыі рэсурсаў грамадства і дзяржавы вакол манарха, пачалася толькі з прыняццем Кардынальных законаў пад знешнім ціскам, дасягнула апагею пад час дзейнасці Чатырохгадовага сойму, але скончылася Падзеламі і ліквідацыяй Рэчы Паспалітай

Remove ads

Гл. таксама

Thumb
Акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 года.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads