Замошша (Жыткавіцкі раён)
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Замо́шша[1] (трансліт.: Zamošša, руск.: Замошье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.
Вакол лес.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 35 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 11 км ад чыгуначнай станцыі Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 267 км ад Гомелю.
Гідраграфія
На захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
Побач аўтадарога Марохарава — Любань. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай рэдка размешчанымі драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагоддзя, як сяліба ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі вёску і забілі 14 жыхароў. 12 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Дуброва).
Remove ads
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхара.
Дынаміка
- 1917 год — 121 жыхар.
- 1921 год — 26 двароў, 263 жыхара.
- 1925 год — 40 двароў.
- 1940 год — 58 двароў, 215 жыхароў.
- 1959 год — 178 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхара.
Вядомыя асобы
- Яўгенія Еўдакімаўна Мальчэўская (1949—2008) — беларуская паэтэса.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads