Зарніца звычайная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зарніца звычайная
Remove ads

Зарні́ца звычайная[1], Лянок[2][3] (Linaria vulgaris) — від кветкавых раслін з роду Зарніца (Linaria) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

  • Блашынец, чысцец, загіб, каровіна масла, матачнік, размарын палявы, смолка[2][4], блашчынец[5], блашчычнік, лясная льніца, польны лянок[6][7], кароўе масла, чысцік[8].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна са стрыжнёвым коранем з доўгімі паўзучымі адросткамі. Сцябло вышынёй 30—60 см, прамастаячае, простае або галінастае. На сцябле густое лісце, сядзячае, лінейна-ланцэтнае або лінейнае, завостранае, з адной або трыма жылкамі. Кветкі светла-жоўтага колеру, з яркай аранжавай плямай на на ніжняй губе. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Зарніца — звычайная расліна на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце ў барах і на пясчаных месцах лясной зоны, як пустазелле на палях, засмечаных месцах, каля дарог, па канавах. Цвіце ў чэрвені — верасні.

Расліна ядавітая (алкалоід пеганін).

Выкарыстанне

Лекавая расліна. Выкарыстоўваецца ў якасці слабільнага, мачагоннага, проціглістнага і абязбольваючага сродку[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз. — С. 337.
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads