Захар Іванавіч Баркоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Захар Іванавіч Баркоўскі (3 верасня 1911, в. Ліплянск, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1995) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Заслужаны аграном БССР (1966). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў БСГА ў 1957 годзе. У 1934—1939 гг. аграном саўгаса «Побалова» Рагачоўскага раёна[2]. З 1944 г. дырэктар эксперыментальнай базы «Вусце» Аршанскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці[1].
Узнагароды і памяць
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, у тым ліку «За адвагу». На фасадзе адміністрацыйнага будынка эксперыментальнай базы «Вусце» ў 2011 годзе ў гонар З. І. Баркоўскага ўстаноўлена мемарыяльная дошка[3].
Зноскі
- Барковский Захар Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 41. — 737 с.
- Баркоўскі Захар Іванавіч Архівавана 1 лютага 2014.
- Баркоўскі Захар Іванавіч Архівавана 26 снежня 2013.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads