Заходняя Бярэзіна (геаграфічная станцыя)

геаграфічная станцыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Заходняя Бярэзіна (геаграфічная станцыя)map
Remove ads

Геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» — база правядзення навучальных палявых практык для студэнтаў 1-2 курсаў факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ, створаная ў 1973 годзе для праходжання практык па тапаграфіі, метэаралогіі, геамарфалогіі, глебазнаўстве, геалогіі, геабатаніцы, гідралогіі і таксама комплексных фізіка-геаграфічных і сацыяльна-эканамічных практык. Акрамя таго, геастанцыя выкарыстоўваецца для праходжання практык студэнтаў біялагічнага факультэта.

Хуткія факты Геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна», Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Размяшчаецца ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці за 100 км на паўночны захад ад Мінска каля аграгарадка Сакаўшчына на правым беразе ракі Заходняя Бярэзіна. Выбар месца стварэння станцыі абумоўлены наяўнасцю разнастайных прыродных комплексаў, асноўную ролю ў фарміраванні якіх згулялі плейстацэнавыя зледзяненні.

Інфраструктура

На тэрыторыі геастанцыі створаны неабходныя ўмовы для правядзення навучальнага працэсу і адпачынку студэнтаў і выкладчыкаў. Маюцца інтэрнат, сталовая, памяшканні для камеральнай апрацоўкі матэрыялаў, клуб, гаспадарча-бытавыя будынкі. Станцыя электрыфікавана, маецца ўнутраны вадаправод. Аднак за гады эксплуатацыі інфраструктура станцыі састарэла, адсутнічае пастаяннае гарачае водазабеспячэнне для студэнтаў, практычна адсутнічае мабільная сувязь.

Remove ads

Літаратура

  • Учебные полевые практики на географической станции «Западная Березина»: пособие для студентов геогр. фак. БГУ / под ред. проф. Р. А. Жмойдяка. — Минск : БГУ, 2007. — 319 с. ISBN 978-985-485-666-7

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads