Зачысцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зачы́сцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зачысце.

Хуткія факты Зачысцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зачысцкі (Зачысценскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 мая 1979 года скасавана вёска Барсукі[1], 27 лістапада 1989 года — вёска Макаўе[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Кастрыца і Міхайлова)[3]. 30 сакавіка 2016 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Прыгараднага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) складала 649 чалавек[5], з іх 92,9 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Зачысце, вёскі Белае, Боркі, Бутэлеўшчына, Казлы 2, Карнюшкаў Засценак, Кастрыца, Крынічкі, Міхайлова, Новае Сяло, Новае Янчына і Узнацкі Вугал.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 19 (1609).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads