Заямнаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зая́мнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Заямнае.

Хуткія факты Заямнаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ячонскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ячонка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 чэрвеня 1963 года ў склад Засульскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Наваполле і Ячонка), а ў склад сельсавета з Слабадскога сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Акінчыцы, Арцюхі і Задвор’е), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заямнае, сельсавет перайменаваны ў Заямнаўскі[1]. У сакавіку 1977 года ў склад горада Стоўбцы ўключана вёска Акінчыцы[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета (5 населеных пунктаў: Атцэда, Баханы, Кучкуны, Слабада, Яблонаўка)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 2304 чалавекі[4], з іх 90,4 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 4,3 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 2829 чалавек[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных Беларускай ССР ад 17 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads