Чына балотная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чына балотная[1][2], або Заяччы гарошак[3] (Lathyrus palustris) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Бабовых, пашыраная ў Еўразіі і ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 25-80 (100) см. Сцёблы бязвольныя, кучаравыя, неглыбока крылатыя, бедна валасатыя. Лісце чарговае; хвосцікі бяскрылыя; ліставыя пласціны перыстыя, складаюцца з двух — чатырох пар лісточкаў. Лісточкі ланцэтныя, цэльнакрайнія, блакітна-зялёныя, даўжынёй некалькі сантыметраў. Мае разгалінаваныя спіральныя вусікі.
Суквецці — доўгачарашковыя 2-8-кветкавыя гронкі. Кветкавы вяночак фіялетавы, 12-20 мм даўжынёй; пялёсткаў 5; чашачка пяцізубцовая; тычынак 10. Плады — плоскія, даўжынёй 25-50 мм, голыя, карычневыя, 6-12-насенныя бабы, якія часам няправільна называюць струкамі.
Remove ads
Распаўсюджанне
Паўночная Амерыка (Канада, ЗША); Азія (Грузія, Расія, Кітай, Японія, Карэя, Казахстан, Манголія, Турцыя, Лаос); Еўропа (Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Індыя, Балгарыя, былая Югаславія, Італія, Румынія, Францыя, Партугалія, Іспанія). Засяляе багаты вільготны грунт, таму часта расце на лугах побач рэк, азёр і мора, і радзей у прыбярэжных агароджах.
Ва Украіне расце на вільготных лугах, сярод хмызнякоў у лясной зоне і лесастэпе[2].
Remove ads
Галерэя
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 204. — 548 с. (руск.)
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads