Зборная В’етнама па футболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зборная В’етнама па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе В’етнам на міжнароднай футбольнай арэне. Кіраўніцтва камандай ажыццяўляе Федэрацыя футбола В’етнама.

Хуткія факты В’етнам, Канфедэрацыя ...
Remove ads

Гісторыя

У 1950—1970-х гадах існавала зборная Паўднёвага В’етнама. Яна ўдзельнічала ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянатаў свету і Азіі ў 1956 і 1960 гадах, прабівалася ў чацвёрку найлепшых каманд кантынента. Зборная Паўночнага В’етнама, якая дэбютавала ў 1956 годзе, па палітычных прычынах у міжнародных турнірах не гуляла і ўдзельнічала толькі ў таварыскіх матчах з камандамі з іншых сацыялістычных краін. Зборная аб’яднанага В’етнама правяла свой першы матч ў 1991 годзе, а з 1993 года яна ўключылася ў барацьбу за права згуляць на чэмпіянаце свету.

У 2007 годзе была адкрыта новая старонка ў гісторыі в’етнамскага футбола: В’етнам сумесна з Інданезіяй, Малайзіяй і Тайландам стаў арганізатарам Кубка Азіі, і зборная В’етнама ўпершыню прыняла ўдзел у галоўным футбольным турніры кантынента. Атрымаўшы перамогу ў дэбютным матчы з камандай ААЭ і згуляўшы ўнічыю з Катарам, падапечныя аўстрыйскага трэнера Альфрэда Рыдля прабіліся ў чвэрцьфінал кантынентальнага першынства, дзе саступілі толькі будучым чэмпіёнам — зборнай Ірака.

У снежні 2007 года Альфрэд Рыдль пакінуў пасаду трэнера зборнай В’етнама. На змену яму прыйшоў партугалец Энрыке Калішту, які працаваў са зборнай у 2002 годзе. Пад яго кіраўніцтвам В’етнам стаў пераможцам чэмпіянату АСЕАН 2008 года.

Remove ads

Выступленні на міжнародных турнірах

Чэмпіянат свету

  • 1994—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі

  • 1996 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2007 — Чвэрцьфінал
  • 2011 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2015 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2019 — Чвэрцьфінал

Чэмпіянат АСЕАН

  • 1996 — трэцяе месца
  • 1998 — другое месца
  • 2000 — чацвёртае месца
  • 2002 — трэцяе месца
  • 2004 — групавы этап
  • 2007 — паўфінал
  • 2008 — чэмпіён
  • 2010 — паўфінал
  • 2012 — групавы этап
  • 2014 — паўфінал
  • 2016 — паўфінал
  • 2018 — чэмпіён
Remove ads

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q253414'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads