Зборная Латвіі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная зборная Латвіі па футболе (лат.: Latvijas Nacionālā futbola izlase) — зборная, якая прадстаўляе Латвію на міжнародных спаборніцтвах па футболе. Да далучэння да СССР ні разу не гуляла ў фінальнай стадыі чэмпіянатаў свету, пасля распаду СССР адзін раз прыняла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы — у 2004 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Першы матч зборная правяла ў 1922 годзе супраць каманды Эстоніі. Найбольшага поспеху латышы змаглі дамагчыся ў Балтыйскім Кубку, заваяваўшы яго 19 разоў. Перад Другой сусветнай вайной Латвія была наймацнейшай прыбалтыйскай зборнай, але значна саступала ў класе лепшым еўрапейскім камандам. Нягледзячы на гэта, Латвія была блізкая да таго, каб прабіцца ў фінальны турнір чэмпіянату свету па футболе 1938. Прайграўшы на другім этапе адбору зборнай Аўстрыі 2:1, тым не менш Латвія павінна была апынуцца на фінальным турніры чэмпіянату свету па футболе 1938, бо Аўстрыя была анексавана Германіяй і выключаная са складу ўдзельнікаў.
З 1940 па 1992 год зборная каманда не існавала асобна, бо Латвія ўваходзіла ў склад Савецкага Саюза. Першы матч пасля паўторнага прызнання ФІФА зборная правяла 8 красавіка 1992 у Бухарэсце супраць Румыніі.
Найвышэйшым дасягненнем з’яўляецца выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2004 года, дзе яны змаглі дамагчыся нічыёй з Германіяй і ледзь не стварылі сенсацыю ў матчы са зборнай Чэхіі.
Remove ads
Статыстыка выступаў у афіцыйных турнірах
Чэмпіянаты свету (адборачныя турніры)
Чэмпіянаты Еўропы (адборачныя турніры)
Remove ads
Зноскі
- Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads