Званочак шыракалісты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Званочак шыракалісты (Campánula latifólia) — тыпавы від роду Званочак сямейства званочкавыя[1].
Remove ads
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||


Званочак шыракалісты — шматгадовая травяністая расліна 60-120 см у вышыню з магутным карэнішчам і верацянопадобнымі патоўшчанымі бакавымі каранямі.
Прыкаранёвыя лісты даўгавата-яйкападобныя, з кароткімі хвосцікамі.
Суквецці пэндзлепадобныя. Кветкі буйныя, фіялетавага колеру, з яйкападобна-ланцэтнымі чашалісцікамі.
Плод — каробачка з трыма порамі ля аснавання. Насенне светла-карычневага колеру, яйкападобнае, некалькі плоскае.
Remove ads
Арэал
Расліна сустракаецца ў Еўропе, а таксама ў Альпах і Гімалаях[2].
Выкарыстанне
Званочак шыракалісты выкарыстоўваецца ў кветаводстве як дэкаратыўная расліна для групавых пасадак. Выкарыстоўваецца таксама для складання букетаў.
Таксанамічнае становішча
Сінонімы
У сінаніміку віду ўваходзяць[3]:
Зноскі
- Званочак шыракалісты: інфармацыя на сайце IPNI (англ.) (Праверана 18 чэрвеня 2013)
- Linnés: Карта ареала Колокольчика широколистного (Campanula latifolia) (Праверана 18 чэрвеня 2013) (руск.)
- Паводле The Plant List. Гл. картку расліны.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads