Зеландскі ярус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зеландскі ярус (зеландый, зеланд) — стратыграфічнае падраздзяленне, сярэдні (другі) ярус палеацэнавага аддзела палеагенавай сістэмы кайназойскай эратэмы. Пароды зеландскага яруса ўтварыліся падчас зеландскага века, які ахоплівае час ад 61,6 млн год назад па 59,2 млн год назад[1].

Больш інфармацыі сістэма, аддзел ...

Адклады зеландскага яруса падсцілаюцца пародамі дацкага яруса, перакрываюцца адкладамі танецкага яруса палеацэнавага аддзела палеагенавай сістэмы кайназоя.

Упершыню вылучаны Альфрэдам Розэнкранцам у 1924 годзе. Назву атрымаў ад дацкага вострава Зеландыя.

На Беларусі зеландскаму ярусу адпавядаюць пароды сумской світы, якія прадстаўлены пераважна светла-шэрымі апокападобнымі алеўрытамі, пясчанікамі з апокавым цэментам, глаўканітава-кварцавымі пясчанікамі з дробнай галькай фасфарытаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Міжнародная стратыграфічная шкала (версія за студзень 2013) на сайце Міжнароднай камісіі па стратыграфіі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads