Лютэцкі ярус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лютэцкі ярус (лютэт) — другі знізу геалагічны ярус эацэну. Ахоплівае перыяд часу ад 41,3 млн год назад па 47,8 млн год назад. Названы ў гонар антычнага паселішча Лютэцыя, якое знаходзілася на месцы сучаснага Парыжа.
Выдзелены ў 1883 годзе французскім геолагам Альбертам дэ Лапаранам у наваколлях Парыжа. У тыпавым разрэзе прадстаўлены «грубымі вапнякамі», якія ўтрымліваюць астаткі двухстворкавых і нумулітаў.
Адклады лютэцкага яруса шырока распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, дзе яны адпавядаюць часу шырокага наступа мора.
У стратыграфічнай схеме палеагена Беларусі лютэцкаму ярусу адпавядаюць вярхі канеўскай світы і нізы бучакскай світы.
Remove ads
Спасылкі
- Лютетский ярус/БСЭ(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads