Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві — дзяржава, якая існавала з 1815 па 1822 гады на тэрыторыях сучасных Партугаліі і Бразіліі, а таксама на тэрыторыях каланіяльных уладанняў Партугаліі ў Афрыцы, Азіі і астравах у Атлантычным акіяне, што належаць ёй.
Заснавана каралём Партугаліі Жуанам VI пасля таго, як той падчас Напалеонаўскіх войнаў бег у Бразілію. Само каралеўства са сталіцай у Рыа-дэ-Жанэйра[1] (Бразілія) было абвешчана толькі ў 1815 годзе, у яго склад акрамя земляў, што належалі партугальскай кароне, былі ўключаны былыя партугальскія ўладанні ў Марока. Злучанае каралеўства было ліквідавана ў 1822 годзе з абвяшчэннем Бразіліяй незалежнасці, але тытул захоўваўся да 1834 года, калі быў зрынуты дон Мігел.
Remove ads
Гл. таксама
- Каланіяльная Бразілія
- Бразільская імперыя
Зноскі
- Гісторыя Бразіліі Архівавана 8 студзеня 2006. (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads