Зоркаўка ланцэтападобная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зо́ркаўка ланцэтападобная[1], Зоркаўка вялікакветная[2] (Stellaria holostea) — кветкавая расліна роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Remove ads
Назва
Зоркаўка ланцэтападобная, зоркаўка-пырнік, пырнік[3].
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна. Пары лістоў ланцэтна-лінейныя, цвёрдыя, процілеглыя, у маладым стане накіраваны ўверх, але хутка прымаюць гарызантальнае становішча. Сцябло трымаецца вертыкальна (на апорах). Увосень сцябло ляжыць на зямлі. Кветкі ў рыхлым дыхазіяльным суквецці. Плод — каробачка.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[4]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах.
Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[5]. Расце ў лісцевых лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, у садах і агародах, на лясных палянах і ўзлесках, на пустках.
Сінонімы
- Alsine holostea (L.) Britton, 1894
- Alsine scabra Stokes, 1812
- Cerastium holosteum (L.) Crantz, 1766
- Stellaria cantalica Jord.Puyf., 1872
- Stellaria ciliata Gilib. ex Bubani, 1901, nom. illeg.
- Stellaria connata Dulac, 1867
- Stellaria glauca Salisb., 1796
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- Taxon: Stellaria holostea L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- Звездчатка ланцетолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads