Зоркаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зоркаўка
Remove ads

Зоркаўка[1] (Stellaria, ад лац.: stella — зорка) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя расліны з паўзучымі падземнымі парасткамі або без іх; сцёблы звычайна голыя, рэдка валасістыя, чатырохгранныя. Лісце звычайна ўсё або амаль усё сядзячае або амаль сядзячае лінейна-ланцэтнае або яйцападобнае. Кветкі, двухполыя, 5-, рэдка 4-членныя, звычайна белыя, актынаморфныя, да 20 мм у дыяметры, у дыхазіяльных, паўпарасонікавых суквеццях або адзінкавыя ў пазухах лісця. Плод — каробачка.

Remove ads

Пашырэнне

Каля 120 відаў. На Беларусі 10 відаў: зоркаўка багнавая (Stellaria uliginosa), зоркаўка балотная (Stellaria palustris), зоркаўка доўгалістая (Stellaria longifolia), зоркаўка дуброўная (Stellaria nemorum), зоркаўка злакавая, ці травяністая (Stellaria graminea)[2], зоркаўка ланцэтападобная, ці вялікакветная (Stellaria holostea)[3], зоркаўка незаўважная (Stellaria neglecta), зоркаўка сярэдняя (Stellaria media), зоркаўка тупачашачкавая. Растуць у лясах, на лугах, балотах, у хмызняках, на палях, агародах і інш.

Remove ads

Віды

Remove ads

Выкарыстанне

Лекавыя, кармавыя, харчовыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды пустазелле, ёсць ядавітыя.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads