Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі

дзеяч культуры From Wikipedia, the free encyclopedia

Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі
Remove ads

Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі (польск.: Zygmunt Nagrodzki; 2 мая 1865[заўв 1], в. Зулаў Свянцянскага павета, Віленская губерня, Расійская імперыя — 25 сакавіка 1937, Вільня) — беларускі паэт і культурны дзеяч. Належаў да ліберальна-дэмакратычнага кірунку «краёўцаў».

Хуткія факты Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Зулаў Свянцянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Маёнтак у Зулаве належаў двараніну Юзафу Вінцэнту Пілсудскаму (1833—1902), бацьку Юзафа Пілсудскага (1867—1935).

Thumb
Камітэт адбудовы Віленскага ўніверсітэта. Злева направа: Зыгмунт Нагродскі, праф. Людвік Каляноўскі, праф. Станіслаў Пташыцкі, праф. Станіслаў Уладычка, праф. Фердынанд Рушчыц, Уладзіслаў Умястоўскі. 7 мая 1919 года, Вільня

Праводзіў культурна-асветную работу сярод віленскіх рамеснікаў, прапагандаваў творы беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку Францішка Багушэвіча, з якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў «Дудку беларускую» Багушэвіча, у 1896 годзе перавыдаў гэты зборнік. У 1901 годзе зняволены ў Пецярбургскі астрог. Удзельнічаў у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху, матэрыяльна падтрымліваў выданне «Нашай нівы». У 1920-я гады на ўласныя сродкі заснаваў «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытання, у тым ліку «Гутаркі і песенькі» Уладзіслава Сыракомлі (1929). Аўтар напісанай на беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле п’есы «На каляды» (з падзагалоўкам «Народны абразок з ваколіц Зулава з 1876 года», на беларускай і польскай мовах; пастаўлена ў Вільні ў 1936). Вядомы яго верш «На памяць зычліваму для сям’і» (1900) на смерць Францішка Багушэвіча) і верш-прамова «Пастароньце ж, мае братцы…», зачытаная ім у 1912 годзе ў фальварку Барэйкаўшчына (каля Вільні) на адкрыцці помніка Уладзіславу Сыракомлю. Аўтар успамінаў пра Францішка Багушэвіча.

Творы Зыгмунта Нагродскага зберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Пахаваны на Старых Росах у Вільні пад агульным надгробкам з бацькам Вінцэнтам, сястрой Марыяй, братам Іахімам і яго жонкай Клемянцінай.[2]

Remove ads

Заўвагі

  1. На помніку пазначаны 1866 год.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads