Барэйкаўшчына (Літва)
вёска ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барэйкаўшчына[1][2], таксама Барэ́йкішкес (літ.: Bareĩkiškės)— вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы, уваходзіць у склад Рукойненскай сянюніі. Месціцца на трасе Вільня — Мінск за 14 км ад Вільні.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя

У пачатку XVI стагоддзя маёнтак належаў Казіміру Адамовічу[3]. Пазней уласнасць Сапегаў[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Барэйкаўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У ХІХ стагоддзі гэта быў невялікі хутар, з 1830 года належаў графу Бенедыкту Тышкевічу. Вёска прынамсі да канца ХІХ стагоддзя адносілася да маёнтка Чорнае[5] роду Тышкевічаў гербу Ляліва немежанскага ключа[6]. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя сядзіба была ў распараджэнні кухара Тышкевічаў[4].
З 23 красавіка 1853 года і да сваёй смерці ў 1862 годзе маёнтак арандаваў Уладзіслаў Сыракомля[7]. Па смерці Сыракомлі маёнтак арандавалі Наркевічы. У часы Сыракомлі маёнтак меў 2,5 валокі зямлі і лугоў і 2 прыгонных. У 1909 годзе – 5 валок[6].
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
- Барэйкаўшчына на старых выявах
- Сядзіба, 1868 г.
- Сядзіба, 1907 г.
- Сядзіба, пачатак XX ст.
- Стол Сыракомлі, 1897 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[8]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[9]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Барэйкаўшчына апынулася ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Барэйкаўшчына занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
- Барэйкаўшчына на здымках Яна Булгака
- 1930 г.
- 1930 г.
- 1930 г.
- 1938 г.
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці
- Сядзіба
- Помнік Уладзіславу Сыракомлю
Вядомыя асобы

- Уладзіслаў Сыракомля жыў тут з 1853 года. У вёсцы дзейнічае бібліятэка-музей Уладзіслава Сыракомлі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads